Меркаванні3535

Пісьменніца просіць новага рэдактара «Советской Белоруссіі» скасаваць прымусовую падпіску

Пісьменніца Яўгенія Пастэрнак напісала адкрыты ліст новаму галоўнаму рэдактару газеты прэзыдэнцкай адміністрацыі «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрыю Жуку з просьбай скасаваць прымусовую падпіску на сваю газету.

Яўгенія Пастэрнак павіншавала новага галоўнага рэдактара з прызначэннем, а потым узгадала, што работнікаў многіх дзяржаўных установаў «пад пагрозай звальнення ці пазбаўлення прэмій» адміністрацыя прымушае выпісваць шэраг пэрыядычных выданняў, «фактычна вымагаючы ў людзей грошы».

У гэты сьпіс выданняў для абавязковай падпіскі ўваходзіць і газета «Советская Белоруссія».

«Вельмі спадзяюся, што Вы пакладзеце гэтаму канец, — піша Яўгенія Пастэрнак у сваім лісце да галоўнага рэдактара Дзмітрыя Жука. — Зрэшты, нават калі Вы проста заявіце пра тое, што Вы супраць таго, каб газету «СБ. Беларусь сегодня» навязвалі, людзям будзе лягчэй супрацьстаяць шантажу кіраўніцтва».

Яна прапанавала, каб журналісты газеты правялі расследаванне, «хто насамрэч стаіць за «абавязковай падпіскай»».

Каментары35

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць