Улада5454

Статкевіч: «Канцэрт — наш падарунак афіцыйнай апазіцыі! А мы падумаем, што рабіць далей»

Мікалай Статкевіч паведаміў, што яго здзівіла новая заяўка паплечнікаў па святканні стагоддзя БНР.

«Чатыры арганізацыі з 13 пайшлі на неўзгодненыя з аргкамітэтам дзеянні. Раней мы абмяркоўвалі нашы планы, прынялі агульнае рашэнне. Таму мы здзіўленыя такімі паводзінамі. Мяркую, што гэта не нармальна.

Да таго мы з цяжкасцю знайшлі адзінства — і гэта якраз нармальна. Некаторыя ўзбудзіліся наконт стрыму — добра, што стрымаў не было 100 гадоў таму, бо многія інакш бы ставіліся да бацькоў заснавальнікаў БНР, — распавёў Мікалай Статкевіч. —

Падазрэнні закрадваюцца, што адмова нашай заяўцы была пасля нейкіх сустрэч — хтосьці намякнуў, маўляў, адкіньце гэтую, мы новую падамо.

Мы бачым як улада баіцца шэсцяў, любой нагоды, каб людзі сабраліся разам. У сталіцы больш-менш спакойна, у рэгіёнах сацыяльная напружанасць расце. Таму ўлада не хоча, каб людзі збіраліся на вуліцах, канцэрт лічыць больш бяспечнай формай.

Я разумею маладых людзей, якія выраслі пры гэтай уладзе, якія прывыклі, што Лукашэнка існуе ад іх нараджэння. Яны прыстасоўваюцца да сістэмы. Калі сярод іх знаходзяцца тыя, хто хоча штосьці рабіць — малайцы.

Але існуе палітычная апазіцыя, якая мусіць пастаянна біць у званы, нагадваць, што ў краіне ненармальная сітуацыя, больш нідзе ў Еўропе такога няма. Гэта абавязак апазіцыі. І гэта важна непасрэдна зараз».

Чаму шэсце мусіць быць, Статкевіч падрабязна растлумачыў у сваім фэйсбуку:

«Калі ў гадавіну жорсткага падаўлення народнага выступу за свае правы мы будзем толькі слухаць музыку і танчыць у загародцы за рамкамі, то мы дыскрэдытуем сябе ў вачах тых людзей, якія пайшлі за намі год таму».

Але калі ўлада дзейнічае супольна з часткай апазіцыі — гэта ўжо добра, адзначыў Статкевіч.

«Улада намагаецца ўпіхнуць нам канцэрт у цэнтры горада — гэта дасягненне! Але гэта вынік нашай шматгадовай працы, акцыяў, шэсцяў, мітынгаў. Таму хай канцэрт будзе нашым падарункам афіцыйнай апазіцыі. А мы (камітэт па святкаванні) падумаем, што рабіць далей» — паведаміў ён.

Каментары54

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк11

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ17

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк11

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць