Грамадства1919

Блогера Пальчыса выклікалі ў міліцыю за збор подпісаў за беларускую мову

Фота Сяргея Гудзіліна

Эдуард Пальчыс апублікаваў скрыншот SMS-«запрашэньня» ў міліцыю — выклікаюць таму, што ён зьбіраў подпісы ў падтрымку беларускай мовы і беларускамоўнай адукацыі, піша Радыё Свабода.

Супраць Пальчыса распачалі адміністрацыйны працэс за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства, прычым паўторнае, за што пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (490—1225 рублёў) або адміністрацыйны арышт. Нядаўна яго завочна аштрафавалі на 735 рублёў за паход у барбэршоп «Чэкіст».

Раней у Беларусі ня раз штрафавалі зьбіральнікаў подпісаў — напрыклад, за бел-чырвона-белы сьцяг або за адстаўку міністра абароны.

Пальчыс абураецца тым, што збор подпісаў можа расцэньвацца як несанкцыянаванае мерапрыемства (тым больш разам зь ім подпісы зьбіраў толькі яшчэ адзін чалавек).

«Калі браць Канстытуцыю, гэта [права зьбіраць подпісы] нават не абмяркоўваецца, — разважае Пальчыс. — Але зразумела, што ў нас любяць падладжваць законы пад тое, «як трэба», таму ў нас на сход нават 10 чалавек трэба браць дазвол. Але паводле Канстытуцыі ёсьць права. Тым больш пытаць у некага дазвол, каб зьбіраць у Беларусі подпісы за Беларускі нацыянальны ўнівэрсытэт, — гэта неяк недарэчна».

Збор подпісаў за беларускую мову ініцыяваў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Ён перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране50

Светабнаўляецца50

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране50

Светабнаўляецца50

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць