Свет2121

Адразу некалькі краін заявілі аб магчымым байкоце ЧС па футболе ў Расіі

Гаворка пра дыпламатычныя крокі, а не байкот футбалістамі.

Брытанскія ўлады абмяркоўваюць з саюзнікамі ў ЗША і Еўропе патэнцыйныя меры, якія могуць быць ужытыя ў дачыненні да Расіі ў тым выпадку, калі Масква апынецца датычная да атручвання ў Англіі разведчыка-перабежчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачкі. У якасці аднаго з варыянтаў разглядаецца байкот чэмпіянату свету па футболе, паведамляе The Times са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.

Па словах аднаго з суразмоўцаў, гэта можа прывесці да таго, што на турнір могуць не прыехаць палітыкі і чыноўнікі; мяркуецца, што гэтаму прыкладу могуць паследаваць такія краіны, як Аўстралія, Японія і Польшча. У крайнім выпадку дапускаецца і адмова зборнай Англіі ад удзелу ў ЧС-2018.

Акрамя гэтага, гаворка ідзе пра магчымыя дыпламатычныя, эканамічныя і ваенныя крокі. Сутнасць прапанаваных мер не раскрываецца.

Як адзначала The Telegraph, калі англійская зборная байкатуе чэмпіянат свету ў Расіі, то ёй можа пагражаць пакаранне ў выглядзе адхілення аж да наступнага сусветнага першынства, якое павінна прайсці ў 2022 годзе ў Катары. Гэта вынікае з палажэнняў рэгламенту Міжнароднай федэрацыі футбола. У самой арганізацыі публікацыю брытанскай газеты пакуль не каментавалі.

Пра магчымасць частковага байкоту ЧС-2018 6 сакавіка заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан. Па словах крыніцы ў брытанскім МЗС, чыноўнік меў на ўвазе, што на турнір могуць не прыехаць прадстаўнікі ўладаў і іншыя афіцыйныя асобы, а не футбалісты; гэта пацвердзіла і прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй.

Увечары 4 сакавіка 66-гадовага Скрыпаля і яго дачка Юлію знайшлі без прытомнасці на лаўцы ў скверы ў Солсберы. Яны атруціліся невядомым нервова-паралітычным рэчывам і трапілі ў кому, знаходзяцца ў бальніцы. Усяго ад атручвання пацярпеў 21 чалавек, у тым ліку сяржант паліцыі Нік Бейлі, які першым прыбыў на месца здарэння.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам14

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць