Меркаванні2222

«Канцэрт?! Мо, яшчэ Лешчанку туды запросіце?! Ліловы негр вам падаваў манто?!»

Калі б стагоддзе БНР абмяркоўвалі беларускія міжваенныя паэты.

Дудар: Канцэрт?! Мо, яшчэ Лешчанку туды запросіце?! Вярцінскага? Ліловы негр вам падаваў манто?! Што за русацяпства! Толькі шэсце.

Галубок: Чаго Лешчанку, Шурка? Мае артысты спяюць. Беларускае, прыгожае, сам ведаеш, можам «Купалінку».

Дудар: «Купалінку» няхай Чарот у «Саўбеліі» пяе. Канцэрты — для здраднікаў. Толькі шэсце.

Дубоўка: Забаньце яго ўжо, чый гэта пост? Правакатар. Абы толькі вылезці, сябе паказаць. Усё трэба рабіць з розумам. Прапаную шэсце дзвесце метраў ад дома Купалы да Опернага, там канцэрт.

Купала: Хлопцы, добрая ідэя, але Уладзіслава Францаўна просіць, каб ад нашага дома не хадзілі.

Дубоўка: А сам будзеце, дзядзька Янка?

Купала: Сам буду, Уладзік, канечне.

Дубоўка: А Колас?

Купала: Трэба ў яго спытацца.

Колас: Я падумаю. Калі гэта антыўрадавая акцыя, я не пайду.

Дудар: Хто б сумняваўся. Дзвесце метраў хадзіць — няхай качкі свіслацкія ходзяць. Толькі шэсце, а хто не з намі, той супраць нас.

Зарэцкі: Шурка, я лічу, што ты занадта рэзкі, але я з табой, бо ты адзіны, хто вывеў пратэст з кухні на вуліцу.

Дудар: Бо ты свой, а тыя, хто за канцэрт, тыя ручкаюцца з Масквой, і мы разумеем, чаму яны гэта робяць.

Дубоўка: От жа ж. Цьфу. Адам, ці будзе сёння магчымасць запісаць стрым, я давяду сваю пазіцыю да тых, да каго пісьмова не даходзіць.

Бабарэка: Будзе, Уладзік.

Дубоўка: Сёння увечары глядзіце стрым тады, бо няма часу тут з вамі анцімоніі развадзіць.

Крапіва: і каб запіс на ютуб.

Дубоўка: А гэта навошта, Кандрат?

Крапіва: Няхай будзе, мала хто захоча паглядзець. Ці Свабода няхай стрыміць, у іх трафік добры. Каб не толькі наша стужка ж.

Дудар: Ага, яшчэ давайце ўсё гэта на ютубы закідваць, і на Свабоды. Давайце перад усімі пакажамся. Маскве пакажамся, Варшаве давайце, Вашынгтону. І да Опернага хадзіць ня трэба, тут апладысментаў збяром.

Купала: А ты, Шурка, што прапануеш?

Дубоўка: Ды глупства ён прапануе, няма пра што гаварыць, было б што слухаць.

Дудар: Агент ГПУ.

Дубоўка: Забаньце яго хто-небудзь, Хрыстом-Богам прашу.

Крапіва: Хрыстом-богам?

Дубоўка: Гэта фразеалагізм.

Крапіва: А.

Бабарэка: Таварышы, гэта неканструктыўна. Мы павінны ўсведаміць тэарэтычную базу, на якой грунтуецца нашае стаўленне да юбілею, зразумець гістарычную перспектыву, ацаніць пазітыў і негатыў нашага дыялогу з ўладай…

Дудар: Пачалося.

Дубоўка: Адам, з кім ты хочаш тут што ўсведаміць?

Бабарэка: Уладзік, мы павінны аб’яднацца.

Дубоўка: З кім? Не для таго мы раз’ядноўваліся, каб зараз яднацца.

Галубок: Хлопчыкі, не сварыцеся. Прапаную паспрабаваць замяніць шэсце на «Лявоніху» перад Домам Ураду, а потым усім да Опернага.

Дудар: Дзядзька Галубок, гэта здрада ідэалам БНР. Якая «Лявоніха»? На касцях? Колькі чалавек за шэсці ў ГПУ адседзелі, цяпер гэта ўсё Лявоніхай шліфануць?

Дубоўка: Пафасу зашмат, Глыбоцкі.

Кучар: Так, хлопцы, цішэй, цішэй, не лупіце так хутка, я запісываю…

Каментары22

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць