Свет2828

MH17: Расіяне заплацілі «дыспетчару», які абвінаваціў Украіну

Журналісты знайшлі чалавека, які прадстаўляўся «іспанскім дыспетчарам» і распавядаў у эфіры расійскіх тэлеканалаў аб украінскім следзе ў гібелі рэйса MH17 на Данбасе, паведамляе Радыё Свабода.

«Дыспетчар Карлас, нібыта працаваў у кіеўскім аэрапорце Барыспаль і пісаў у твітары пад псеўданімам spainbuca аб тым, што ўкраінскія самалёты пераследавалі малазійскі Boeing, выявіўся чалавекам на імя Хасэ Кароса Барыёс Санчэс. Ён быў судзімы ў Іспаніі і быў арыштаваны ў Румыніі за махлярства», — - піша выданне.

Паказваецца, што расійская прапаганда актыўна памножыла розныя версіі катастрофы.

«Адна з іх заснавана на паведамленнях «іспанскага дыспетчара», які не толькі пісаў у твітары, але і быў паказаны ў эфіры іспанскага падраздзялення канала Russia Today. Аўтары расследавання знайшлі Санчэса і пагутарылі з ім у WhatsApp. Ён сцвярджае, што атрымаў агулам 48 тысяч даляраў з расійскіх крыніц, у якасці платы за сваю ролю «іспанскага дыспетчара Карласа», — піша Радыё Свабода.

Таксама Санчэс запэўнівае, што можа даць доказы, якія пацвярджаюць сувязь расіян з уліковым запісам @spainbuca ў твітары, а таксама банкаўскія дадзеныя і запісы размоў з работнікамі Russia Today.

Хоць ён так і не прадаставіў іх па просьбе аўтараў расследавання. RT сказала, што ніколі не ажыццяўляла такія плацяжы.

Адзначаецца, што гісторыю пра «іспанскага дыспетчара» выкарыстаў таксама і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у размове з рэжысёрам Оліверам Стоўнам.

Кіраўнік Крамля сказаў, што за катастрофай малайзійскага «Боінга» над Данбасам мог назіраць дыспетчар «іспанскага паходжання» з аэрапорта Кіева, які нібыта бачыў баявы самалёт побач з рэйсам MH17.

«Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 Амстэрдам (Нідэрланды) — Куала-Лумпур (Малайзія), быў збіты ў небе над Данецкай вобласцю 17 ліпеня 2014. На яго борце знаходзіліся 298 чалавек, з іх 80 дзяцей, усе яны загінулі.

Міжнародная каманда па расследаванні гэтай катастрофы прыйшла да высновы, што лайнер быў збіты ракетай, выпушчанай з ЗРК «Бук», дастаўленага з тэрыторыі Расіі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць