Улада1414

Лукашэнка: У мяне шмат пытанняў і прапаноў да ЕС

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў яго ёсць вялікая колькасць прапаноў і пытанняў, якія варта абмеркаваць разам з ЕC.

Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў інтэрв'ю прадстаўнікам грузінскага тэлебачання.

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму ён не паехаў асабіста на саміт «Усходняга партнёрства» ў Брусэль у канцы мінулага года, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Мы звычайна загадзя плануем такія паездкі, і рыхтаваўся наш міністр замежных спраў. Чаму я павінен не давяраць міністру? Ён і паехаў на гэты саміт. ён больш быў гатовы да тых праблем, якія там абмяркоўваліся. Думаю, прыйдзе час, і я пабуду на гэтым саміце».

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што гэта будзе залежаць ад таго, якія там будуць абмяркоўвацца праблемы і які вынік пасля гэтага.

«У мяне ёсць шмат прапаноў і пытанняў, якія трэба абмяркоўваць нам у Еўрапейскім саюзе. Гэта іх праблемы, і нашы праблемы, і расійскія, і нават, можа быць, грузінскія. У мяне ёсць сваё бачанне.

Прыйдзе час — я пра гэтыя бачанні скажу. Ёсць што сказаць», — заявіў беларускі кіраўнік краіны.

Лукашэнку таксама было зададзенае пытанне, якія яго патрабаванні да Еўрасаюза.

«Вы ведаеце, у мяне няма да іх абсалютна ніякіх патрабаванняў.

Я хачу проста, каб нас паважалі і лічылі, што ёсць такая дзяржава ў цэнтры Еўропы. Еўрасаюз павінен разумець каштоўнасць Беларусі на сённяшні дзень. Сёння ёсць праблема ў Еўрасаюза з Украінай. Не толькі у Расіі, але і ў ЕС. Ёсць праблемы на поўнач ад нас, дзе дарог практычна няма. і Беларусь — гэтыя амаль тысяча кіламетраў, застаўся беспраблемны калідор для ЕС з аднаго боку, і для Расіі і Кітая з другога. і для Грузіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам8

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран13

Расійская СПА збіла ўласны верталёт пад Растовам — загінулі трое членаў экіпажа7

Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай9

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»2

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць