Спорт77

З-за траўм брамнікаў клуб НХЛ быў вымушаны паставіць на вароты бухгалтара. І ён адыграў бездакорна

Клуб НХЛ «Чыкага Блэкхокс» ў матчы супраць «Вініпег Джэтс» страціў усіх сваіх брамнікаў. Але на дапамогу клубу прыйшоў 36-гадовы бухгалтар Скот Фостар (Scott Foster), які раней ніколі не гуляў на прафесійным узроўні, паведамляе Tjournal.

Фостар прыбыў на арэну ў якасці гульца для «экстранай замены». Галоўны варатар каманды Коры Кроўфард (Corey Crawford) знаходзіўся ў лазарэце з канца снежня, а галкіпер Антон Форсберг (Anton Forsberg) падчас размінкі пацягнуў пахвіну. Акрамя Фостара, у «Чыкага» заставаўся 23-гадовы брамнік Колін Дэліа (Collin Delia), таксама ніколі не гуляў за асноўную каманду (яго запрасілі з рэзервовага фарм-клуба).

Але ў трэцім перыядзе за 14 хвілін да фінальнай сірэны пры ліку 6:2 на карысць «Чыкага» Дэліа таксама атрымаў траўму і не змог працягнуць гульню. Надышла зорная гадзіна Фостэра: ён адбіў сем кідкоў і стаў першай зоркай дня НХЛ, захаваўшы вароты каманды ў недатыкальнасці да канца паядынку. А фанаты «Чыкага» ў канцы матча пачалі скандаваць яго прозвішча.

Фостар падпісаў аднадзённы кантракт з клубам непасрэдна перад матчам рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Вініпегу». Да гэтага з 2002 па 2006 год ён выступаў у аматарскай студэнцкай лізе NCAA, пасля чаго завяршыў кар'еру. Мужчына ўваходзіць у групу варатароў-аматараў, якіх могуць прыцягнуць у якасці «экстранай замены» для хатніх гульняў каманды.

У НХЛ ужо доўгія гады існуюць практыкі выкліку варатароў-аматараў для «экстранай замены». У адпаведнасці з рэгламентам лігі, у заяўцы на матч абавязкова павінны быць два галкіпера, адзін з якіх у поўнай экіпіроўцы знаходзіцца на лаўцы запасных. Але выпадкі выхаду на лёд аматараў адзінкавыя і яны, як правіла, адбываюцца за секунды да канца паядынку.

Акрамя таго, гульня «Чыкага» з «Вініпег» стала першым выпадкам з 1987 года і трэцім — з 1944 года, калі ў адным матчы за адну каманду дэбютавалі адразу два брамнікі (Дэліа і Фостар).

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды17

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць