Эканоміка77

Берасцеец Машэнскі ўзначаліў спіс самых паспяховых бізнэсоўцаў краіны, абагнаўшы «танкіста» Кіслага

Сайт ej.by апублікаваў свой традыцыйны рэйтынг самых уплывовых і паспяховых бізнэсоўцаў. Выданне займаецца складаннем такіх спісаў ад 2007 года. Як адзначае «Ежедневнік», праект найперш мае «асветніцкую мэту».

«З аднаго боку ён спрыяе пазнавальнасці персоны, павышэнню лаяльнасці насельніцтва да прыватнага бізнесу ў цэлым, з другога — служыць крыніцай інфармацыі для патэнцыяльных партнёраў і інвестараў, якія збіраюцца рэалізоўваць праекты ў Беларусі», — гаворыцца ва ўступе.

Першае месца сёлета заняў уласнік «Санта-Брэмар» і «Савушкавага прадукта» Аляксандр Машэнскі. Відаць, гэта звязана з прыбліжанасцю Машэнскага да Аляксандра Лукашэнкі.

Папярэднія два гады на верхнім радку быў стваральнік гульні «Свет танкаў» Віктар Кіслы, якога не так даўно назвалі першым беларускім даляравым мільярдэрам, аднак сёлета Кіслы аказаўся толькі на чацвёртым радку. Ягоны колішні кампаньён Аляксандр Міхневіч, які цяпер жыве на Кіпры і развітаўся з «Танкамі», на сёмым месцы.

Другое месца ў яшчэ аднаго бізнэсоўца са сферы ІТ, гаворка пра старшыню Рады дырэктараў EPAM Systems Inc Аркадзь Добкін, ён ускачыў з шостага месца летась.

І ўрэшце замыкае лідзіруючую тройку мільянер Павел Тапузідзіс, уласнік кампаніі «Тытунь-інвест». Тапузідісу належыць сетка крамаў «Карона».

На пятым радку менш раскручаная медыйная асоба — гэта Аляксандр Луцэнка, бізнэс якога зарэгістраваны ў Люксембургу. Гэта пастаўшчык прадуктаў для жывёлагадоўлі.

Толькі на шостай пазіцыі самы паспяховы «нафтавік» — гэта дырэктар «Энерга-Оіл» Аляксандр Алесін. Падобна, што самыя вялікія грошы цяпер робяцца ў іншых сферах, а не энерганосьбітах.

Восьмы Аляксандр Цэнцер, уладальнік сеткі заправак «А-100». Адзін з першых бізнэсоўцаў, які вырашыў беларусізаваць сваю справу, хай і не зусім атрымалася, але імпульс грамадства ўлавіла.

І замыкаюць дзясятку таямнічыя ўласнікі «Еўраопта» Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька, іх бізнэс зарэгістраваны ў княстве Манака.

Далей ідуць бізнэсоўцы, якія не так даўно мелі праблемы з праваахоўнай сістэмай: Яўген Баскін (№11, магілёўскі «Сервалюкс»), ІТ-шнік Віктар Пракапеня (№12) і гродзенец Валянцін Байко (№13).

Звяртае на сябе ўвагу падзенне колішняга фаварыта Аляксандра Лукашэнкі Аляксандра Шакуціна. Уладальнік «Амкадора» ўпаў з восьмага радка на пятнаццаты.

Затое ўласнік «Трайпла» Юрый Чыж зноў пачынае ўздымацца на верхнія пазіцыі, у гэтым рэйтынгу ён заняў 26-ае месца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла31

Латушка: Калі я быў міністрам, Качанава мне налівала7

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК2

У варшаўскай паліцыі расказалі, чаму ўчора ездзілі ў хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць