Свет66

У Расіі хочуць дазволіць блакаваць сайты без рашэння суда

Расійскія судовыя прыставы могуць атрымаць права без суда блакаваць сайты з інфармацыяй, якая прызнана зняважлівай для якой-небудзь асобы. Законапраект з такой прапановай ужо ўнесены ў Дзярждуму — і эксперты асцерагаюцца, што ў выпадку яго прыняцця прыставы змогуць блакаваць без суда «Фэйсбук» і YouTube, піша BBC.

Дакумент распрацаваны групай дэпутатаў ад «Адзінай Расіі». Ён уносіць папраўкі ў законы, якія рэгулююць дзейнасць судовых прыставаў і распаўсюджванне і абарону інфармацыі, у тым ліку ў інтэрнэце.

У выпадку прыняцця законапраекта судовыя прыставы атрымаюць права выносіць пастановы аб блакаваннях сайтаў са звесткамі, якія зневажаюць, калі тыя, хто іх размясціў, не выдаляць іх у адведзены тэрмін (як правіла, пяць дзён са дня атрымання пастановы).

Звесткі прызнаюцца тымі, якія ганьбяць, судом. Аднак калі цяпер для блакавання сайта з такімі звесткамі трэба яшчэ адно, асобнае рашэнне суда, то новы законапраект прапануе даць судовым прыставам права самастойна дабівацца блакавання рэсурсу.

У тэксце законапраекта гаворыцца, што судовы прыстаў на працягу аднаго працоўнага дня павінен паведаміць пра сваё рашэнне Раскамнагляду, які і павінен заблакаваць старонку. Аўтары законапраекта — кіраўнікі думскага камітэта па бяспецы. Часцей за ўсё гэта азначае, што законапраект будзе прыняты.

Апісаны ў законапраекце механізм можа прывесці да блакавання не толькі сайтаў СМІ, але і такіх сервісаў як «Фэйсбук» і YouTube, адзначае вядучы юрыст праекта «Раскамсвабода», партнёр юрыдычнай кампаніі «Цэнтр лічбавых праў» Саркіс Дарбінян.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць