Улада3030

«Заляцеў у забароненую зону — збілі». Рэсурс, блізкі да Мінабароны, выказаўся пра скрадзеныя ля Опернага беспілотнікі

Сайт «Ваенна-палітычны агляд» (belvpo.com), які, па інфармацыі «Нашай Нівы», вядзецца супрацоўнікамі інфармацыйнай службы Міністэрства абароны, выказаўся пра скрадзеныя 25 сакавіка дроны ля Опернага. 

Тады, нагадаем, знікла каля дзясятку дронаў СМІ і простых людзей — прылады проста перахоплівалі, заглушаючы сігнал ад «матчынага» пульта. 

Так выглядае дрон. Кошт такой цацкі — да некалькіх тысяч долараў

Дык што піша партал, блізкі да вайсковага ведамства? 

«Вельмі цікавая сітуацыя з дзясяткам «страчаных» дронаў над Оперным тэатрам у Мінску, якія, па словах удзельнікаў канцэрта, былі «выкрадзеныя» сілавікамі 25 сакавіка ў ходзе святочных мерапрыемстваў з нагоды 100-годдзя БНР. Такія заявы ад арганізатараў мітынгу выглядаюць даволі смешна. Справа ў тым, што любыя палёты над горадам Мінскам, акрамя авіяцыі сілавых структур, забароненыя. Таксама як і правядзенне аэрафотаздымкі (у тым ліку з выкарыстаннем дронаў). Для гэтага неабходна браць дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы (праз Генеральны штаб Узброеных Сіл)», — гаворыцца на belvpo. 

«У прынцыпе, у гэтым складанага нічога няма і, як правіла, такія дазволы выдаюцца. Толькі вось у выпадку з канцэртам ля Опернага тэатра ніхто з арганізатараў мерапрыемства нават не паклапаціўся пра гэта, маўляў: пракоціць і так. Як бачым — не пракаціла. Дарэчы, нельга не адзначыць той факт, што ў непасрэднай блізкасці ад Опернага тэатра знаходзіцца адна з забароненых зон — будынак Генеральнага штаба. Магчыма, пару беспілотнікаў, якія «выпадкова» праляталі паблізу дадзенага аб'екта, маглі прымусова пасадзіць на зямлю і спецыялісты Узброеных Сіл», — дадаецца ў матэрыяле. 

Адметна, што аўтар усё роўна робіць выгляд, нібыта дроны скралі «невядомыя». У гэтым і абсурднасць сітуацыі — сілавікі намякаюць, што ўладальнікі дронаў парушылі закон, але самі законаў не прызнаюць: ніякіх пратаколаў за парушэнне паветранай працэдуры палёту складзена не было, дроны ўладальнікам дагэтуль не вярнулі.

Таксама нагадаем, што, па інфармацыі «Нашай Нівы», адказныя за бяспеку на святкаванні 100-годдзя БНР прадстаўнікі адной са службаў бяспекі сапраўды звязваліся з Генштабам для ўдакладнення, ці выдаваліся дазволы на палёты. 

Пасля адмоўнага адказу з Цэнтра кіравання палётамі дроны пачалі знікаць.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць