Грамадства11

Дзеці з парушэннямі зроку з Мінска і Маладзечна атрымалі беларускія аўдыёкнігі 

Падчас дабрачыннай акцыі «Дорым радасць!» у Маладзечне вучням адной са школ-інтэрнатаў распавялі пра беларускую гісторыю і падарылі наборы з беларускамоўных аўдыёкніг.

Ініцыятыва акцыі належыць сацыяльна-культурнай дабрачыннай установе «МоцАрт», якая займаецца інклюзіяй і рэабілітацыяй дзяцей з інваліднасцю і сумяшчае гэта з прасоўваннем нацыянальнай культуры. Да ідэі далучыліся і партнёры, сярод іх — кампанія Prastora.by, якая, апроч іншага, запісвае беларускія аўдыёкнігі. Дзякуючы ёй кожны вучань атрымаў у падарунак набор з пяці адпаведных узросту аўдыёкніг па-беларуску з казкамі, песнямі і творамі беларускіх аўтараў.

— Выявілася, што ва ўсіх спецыялізаваных установах для дзяцей з парушэннямі зроку ў краіне ёсць аўдыёкнігі на рускай мове, а на беларускай — няма, — распавёў кіраўнік кампаніі Prastora.by Аляксандр Квіткевіч.

Таму беларускія бізнесоўцы сабралі грошы на аўдыёкнігі, а таксама на іншыя падарункі: цукеркі, зёлкавую гарбату для падвышэння імунітэту, паштоўкі, ільняныя торбачкі з беларускім арнаментам.

Апроч падарункаў гадаванцаў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннямі зроку забаўлялі адмыслова падрыхтаваным шоу. Перад імі выступіў вядомы музыка Яўген Барышнікаў, які распавёў пра беларускую дуду і прадэманстраваў, як яна грае. Рэканструктары рыцарскіх баёў прывезлі ў школу ваярскія даспехі і зброю, распавялі, як ваявалі нашы продкі ў даўнія часы, а таксама паказалі некалькі шляхецкіх двубояў, чым прывялі дзятву ў неймавернае захапленне. Да таго ж пасля выступаў усе ваярскія артэфаты можна было памацаць, прымерыць і сфатаграфавацца з імі.

Акцыя «Дорым радасць!» у Маладзечне стала ўжо другой па ліку. Першая праходзіла ў Мінску ў школе №188 для дзяцей з парушэннямі зроку, дзе падарункі атрымалі 110 выхаванцаў. Арганізатары акцыі спадзяюцца завітаць ва ўсе падобныя ўстановы краіны, каб падарыць дзецям радасць і пазнаёміць з беларускай гісторыяй і культурай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць