Інтэрнэт і СМІ9292

Расія аб'явіла вайну Telegram — Дураў пайшоў у контратаку

Учора расійскія ўлады пачалі блакаванне на тэрыторыі Расіі папулярнага мэсэнджара Telegram. Але Павел Дураў і яго каманда не здаліся — Telegram пачаў выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакавання.

Каманда Telegram перанакіравала трафік карыстальнікаў на іншыя сэрвісы. Нават тыя абаненты, якія маюць праблемы з доступам да Telegram, могуць карыстацца мэсэнджарам праз VPN і проксі.

Раскамнагляд пайшоў далей і стаў блакаваць нават IP-адрасы тых сэрвісаў, куды перанакіроўваўся трафік Telegram (у тым ліку Google і Amazon). У выніку ў Расіі былі праблемы з галасавымі выклікамі Viber, часова перасталі працаваць касы ў некаторых крамах праз праблемы ў банкаўскім праграмным забеспячэнні. Але Telegram выстаяў.

Больш за тое, Павел Дураў паведаміў, што будзе выплачваць са сваіх асабістых сродкаў «мільёны даляраў» на падтрымку проксі-сэрвісаў і VPN.

«У рамках Лічбавага Супраціву — дэцэнтралізаванага руху ў абарону лічбавых свабод і прагрэсу — я пачаў выплачваць біткоін-гранты адміністратарам proxy і VPN. На працягу гэтага года буду рады ахвяраваць мільёны даляраў асабістых сродкаў на гэтыя мэты»,

— напісаў Дураў на сваёй старонцы УКантакце.

«Хоць расійскі рынак не складае істотнай долі карыстальніцкай базы Telegram, ён важны нам па асабістых меркаваннях», — дадаў Дураў

Такім чынам, Дураў выказаў моцную грамадзянскую пазіцыю, і паказаў, што гатовы дзеля сваіх прынцыпаў ахвяраваць вялікія сродкі. А гэта ўжо сур'ёзны выклік для расійскай дыктатуры.

Каментары92

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць