
Амерыканскі кінарэжысёр усталяваў рэкорд па агульных зборах сваіх фільмаў у пракаце пасля выхаду стужкі «Першаму гульцу прыгатавацца», прэм'ера якой адбылася ў сакавіку гэтага года. Самымі касавымі фільмамі Спілберга з'яўляюцца «Іншапланецянін», «Парк Юрскага перыяду» і «Індыяна Джонс і каралеўства крыштальнага чэрапа», паведамляе The Independent.
У рэйтынгу рэжысёраў з самымі прыбытковымі фільмамі ў пракаце Спілберг абганяе рэжысёра Уладара кольцаў Пітара Джэксана на 3 мільярды долараў. Адзначым, агульныя зборы фільмаў Джэксана ў пракаце складаюць 6,5 мільярда даляраў.
«Залатая» дзясятка рэжысёраў-рэкардсменаў па касавых зборах выглядае наступным чынам:
- Сцівен Спілберг — $10.009 млрд
- Пітар Джексан — $6.520 млрд
- Майкл Бэй — $6.414 млрд
- Джэймс Кэмеран — $6.138 млрд
- Дэвід Ейтс — $5.346 млрд
- Крыстафер Нолан — $4.749 млрд
- Робетр Земекіс — $4.243 млрд
- Цім Бертан — $4.075 млрд
- Крыс Каламбус — $4.060 млрд
- Рыдлі Скот — $3.923 млрд
Каментары