Уезду ў Літву чакаюць звыш 1,1 тысячы велікагрузаў, паведамляе БелТА.

Звязана гэта з нестабільнай працай праграмных прадуктаў літоўскай мытнай службы, збоі ў працы якіх адбыліся 4 мая. Літоўскі бок паведамляе, што на 16 гадзін 7 мая праца інфармацыйных сістэм адноўлена.
Найбольшая колькасць грузавых транспартных сродкаў — больш за 530 — чакаюць уезду ў пункце пропуску «Каменны Лог». У «Прывалцы», «Беняконях» і «Катлоўцы» ўезду чакаюць больш чым па 200 фур. Перавозчыкаў просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары