Грамадства1212

Антыдэспатычная традыцыя Беларусі

Напярэдадні свайго 10‑годзьдзя часопіс ARCHE выдаў рэкордны, 1082‑старонкавы выпуск. Пра што? Пра эўрапейскую традыцыю Беларусі — «рэспубліканскую, мяцежную, антыдэспатычную, заснаваную на памкненьнях гордага чалавечага духу», як характарызуе яе ў сваёй прадмове рэдактар ARCHE Валер Булгакаў.

Напярэдадні свайго 10‑годзьдзя часопіс выдаў рэкордны, 1082‑старонкавы выпуск.

Усе рэкорды часопісавыдаваньня зноў пабітыя. Выйшаў у сьвет 1082‑старонкавы нумар ARCHE. Падвойны, — сёмы і восьмы за 2008 год — даводзяць на вокладцы выдаўцы, хаця з гэткім посьпехам маглі напісаць і пачацьвёраны. Мусіць, Рэдакцыя ARCHE сьвяткуе сваё 10‑годзьдзе, хочучы, каб наступныя 10 гадоў мы прабавілі зь іхным асобнікам на каленях.

Пра што нумар? Пра эўрапейскую традыцыю Беларусі — «рэспубліканскую, мяцежную, антыдэспатычную, заснаваную на памкненьнях гордага чалавечага духу», як характарызуе яе ў сваёй прадмове рэдактар ARCHE Валер Булгакаў.

Імпэрская (расійская, савецкая) і лукашэнкаўская навука адмаўляла той факт, што беларусы разам зь літоўцамі, палякамі і іншымі нацыямі Рэчы Паспалітай падзялялі падчас існаваньня гэтай дзяржавы эўрапейскі палітычны досьвед, у тым ліку разьвіты на тагачасныя меркі парлямэнтарызм, грамадзянскую супольнасьць, а таксама прававую культуру. «Камусьці гэты нумар прапануе падарожжа ў амаль казачны сьвет, бясконца адарваны ад цяперашняй рэальнасьці. Але ў думках я з тымі, хто знойдзе ў ім новыя матывацыі для супраціву, а таксама ключы для эўрапейскай будучыні нашага краю», — заключае рэдактар.

Вось нумару складаюць тры кнігі. Гэта 300‑старонкавая (у вялікім фармаце ARCHE) праца доктара гісторыі Андрэя Катлярчука «У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны ХІХ ст.». Каля яе — 200‑старонкавая — Конрада Бабятынскага «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655)» — па сто старонак на кожны год. І на дэсэрт паўзабыты твор беларускай літаратуры — кніга сучасьніка і земляка Міцкевіча Ігнацыя Яцкоўскага «Аповесьць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды». Са словаў Міколы Хаўстовіча гэтая кніга «дазволіць больш глыбока пазнаць беларускую рэчаіснасьць пачатку ХІХ ст., зь іншага пункту гледжаньня ўбачыць герояў «Пана Тадэвуша».

Вялікамі працамі выпуск не вычэрпваецца. Алесь Белы піша пра эвалюцыю самасьвядомасьці тых народаў, што вырасьлі з Рэчы Паспалітай. Андрэй Вашкевіч дыскутуе з афіцыйным ідэолягам Гронскім наконт Кастуся Каліноўскага: ці ж Кастусь наш, ці ж польскі? Працягваецца палеміка таксама вакол кнігі «Гісторыя беларускага нацыяналізму» (матэрыялы Андрэя Ціхамірава і Анатоля Астапенкі). Андрэй Расінскі асэнсоўвае культурны фэномэн «Катыні», кінастужкі Анджэя Вайды, знакавай для калектыўнай памяці палякаў. Віталь Гарматны даў дэталёвы артыкул пра бітву пад Воршай.

У нумары друкуецца таксама вельмі грунтоўная праца польскага гісторыка Рафала Ўнука пра беларускі антыкамуністычны супраціў пасьля Другой сусьветнай вайны. Ён абыходзіцца безь міфалягізацыі, але малюе карціну сапраўды шырокае зьявы.

ARCHE розьніцца ад тоўстых часопісаў старога тыпу таксама наяўнасьцю соцень ілюстрацый.

Карацей, жыве Беларусь!

Каментары12

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць