Грамадства1010

Надзвычайнае здарэньне ў LJ

Учора позна ноччу на некалькі гадзінаў былі замарожаныя сотні кірылічных блогаў на плятформе LJ. Трапіў пад раздачу і блог Андрэя Хадановіча.

Учора позна ноччу на некалькі гадзінаў былі замарожаныя сотні кірылічных блогаў на плятформе Livejournal‑a.

У асноўным, гэта датычылася досыць вядомых у расейскай благасфэры карыстальнікаў. Тыя, каго прынята называць «тысячнікамі», то бок хто мае больш за тысячу «фрэндоў». Трапіў пад раздачу і наш Андрэй Хадановіч.

Карыстальнікі проста не маглі ўвайсьці ў свае блогі. Ніякіх тлумачальных лістоў з адміністрацыі Livejournal‑у, якія прыходзяць у падобных выпадках, ніхто не атрымаў.

Па некаторых зьвестках гэтай ноччу было замарожана больш за 650 жывых журналаў.
Зрэшты, на дадзены момант усе яны ўжо ажылі.

Прычыны здарэньня з ЖЖ па‑ранейшаму незразумелыя. Ці то гэта быў збой у сыстэме, ці то нейкі маньяк‑узломшчык, ці то зноў дзівіць СУП.

Нагадаем, што ў сьнежні летась расейская інтэрнэт‑кампанія СУП поўнасьцю набыла вядомы сэрвіс Livejournal. Раней Livejournal, адкрыты яшчэ ў 1999 годзе, належаў кампаніі Six Apart.

Многія карыстальнікі пасьля гэтай угоды сышлі з сэрвісу Livejournal, абраўшы для сябе новыя блогавыя пляцоўкі. Галоўная занепакоенасьць заключалася ў тым, што гэта можа правесьці да камэрцыялізацыі ці нават да падаўленьня зьместу блогу.

Нейкім часам СУПаўцы спрабавалі пазбавіць карыстальнікаў базавых рахункаў, якія не прадугледжвалі рэклямы. Пасьля шэрагу пратэстаў базавыя рахункі ўдалося захаваць.

Фактычна, была ўведзеная своеасаблівая цэнзура ў блогах. За пэўныя парушэньні дзёньнікі маглі закрывацца адміністрацыяй СУП. Такая зьява атрымала назву «засуспэндзілі».

Беларусь займае адно зь вядучых месцаў у сьвеце па карыстаньні блогаў на Livejournal. Сёньня больш за 28 тысяч жывых журналаў вядуць беларусы, а краіна займае 13‑е месца па колькасьці карыстальнікаў LiveJournal.

У Livejournal‑ы сышло шмат вядомых беларусаў — пісьменьнікі, музыкі, журналісты, палітыкі. Там пішуцца цікавыя, часам унікальныя тэксты. Пасьля ўчорашняга здарэньня ўзьнікае пытаньне,

ці ня можа ўсе створанае ў ЖЖ быць перакрэсьленае ў адну хвіліну?
Калі раптам нехта дзеля жарту, альбо ўбачыўшы нейкую крамолу, выдаліць ваш дзёньнік.

Напэўна, многія цяпер задумаюцца пра магчымасьць захоўваньня сваіх журнальных запісаў. Якім чынам? Напэўна, кожны знойдзе свой шлях.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі58

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі58

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць