У наземным пасажырскім транспарце Кіева адкрылі бясплатны доступ да сеткі Wi-Fi.
Пра гэта паведамляе ў Facebook дырэктар дэпартамента інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Юрый Назараў.
«Да Дня Кіева Клічко — мэр, яго каманда Kyiv Smart City і камунальнае прадпрыемства «Кіеўпастранс» зрабілі падарунак гораду», — піша ён.
Таксама бясплатны Wi-Fi запусцілі на некалькіх станцыях метро.

Каментары