Навука і тэхналогіі77

Ва Украіне навукоўцы выпрабавалі ракету, якая «з'ядае» сябе

Інжынеры з Украіны і Шатландыі правялі ў Дняпроўскім нацыянальным універсітэце лабараторныя выпрабаванні прататыпа рухавіка для ракеты, якая ў палёце «з'ядае» свае кампаненты.

Як паведамляе РІА Новості са спасылкай на Science Alert, аўтары даследавання паспрабавалі распрацаваць рухавік, выкарыстанне якога зрабіла б эфектыўным пуск маленькіх і танных ракет. Праблема існуючых апаратаў у тым, што ў іх маса гаручага і яго сховішчаў шматкроць перавышае карысную нагрузку. Калі ракету палегчыць, то аб'ём паліва будзе згараць хутчэй за масу, у сувязі з чым прылада не можа даставіць груз на арбіту. Па сцвярджэнні распрацоўшчыкаў, новая тэхналогія дапаможа знайсці выйсце з сітуацыі.

Ракета, якая «з'ядае» сябе, складаецца з двух расходных кампанентаў — цвёрдапаліўнага пластыкавага стрыжня і акісляльніка ўнутры яго. Пасля ўвядзення стрыжня ў гарачы рухавік паліва і акісляльнік выпараюцца, а газ, які ўтвараецца, выкарыстоўваецца для стварэння цягі.

Такім чынам, тлумачыць прафесар універсітэта Глазга Патрык Харкнэс, «цела» ракеты ўтворыцца цвёрдым палівам, па меры руху апарата рухавік будзе паступова «з'ядаць» стрыжань ад асновы да верхавіны. Пры гэтай канструкцыі, адзначае прафесар, можна не выкарыстоўваць прыступкі, якія становяцца касмічным смеццем.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць