Улада1111

«Cумесна мы надамо істотны імпульс інтэграцыйным працэсам» — Лукашэнка павіншаваў Пуціна

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Расіі.

«Расіяне мае права ганарыцца сваёй шматвяковай гісторыяй, багатай духоўнай і культурнай спадчынай. Брацкая для нас краіна з гонарам прайшла праз шматлікія выпрабаванні і стала суверэннай прававой дзяржавай, якая валодае магутным патэнцыялам ва ўсіх сферах», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праводзімы кіраўніцтвам Расіі стратэгічны курс на мадэрнізацыю эканомікі, паляпшэнне якасці жыцця і павышэнне міжнароднага аўтарытэту атрымлівае шырокую падтрымку грамадзян.

«Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы нададзім істотны імпульс інтэграцыйным працэсам і рэалізацыі важных праектаў у рамках ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Віншавальныя пасланні ад кіраўніка Беларусі таксама накіраваны старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Вячаславу Валодзіну.

Каментары11

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць