У Мінску аўтамыйнік скраў чужую машыну і трапіў у ДТЗ, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Патруль Заводскага аддзела Дэпартамента аховы МУС выявіў у кювеце Мazda СХ-5. Яны высветлілі, што машына скрадзеная. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Заводскага РУУС высветлілі асобу кіроўцы. Ім аказаўся 25-гадовы аўтамыйнік сталічнай СТА. Як стала вядома, ўладальніца перадала свой аўтамабіль для правядзення хімчысткі.
Аўтамыйнік у стане алкагольнага ап'янення вырашыў адправіцца за сваёй сяброўкай на аўтамабілі. Ён не даў рады кіраванню, і машына з'ехала ў кювет. Пасля гэтага ён схаваўся. Высветлілася, што хлопец не толькі быў нецвярозы, але і кіраваў аўтамабілем без правоў.
Распачата крымінальная справа па ч.1 ст.214 КК (выкраданне транспартнага сродку або маламернага воднага судна). Раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары