Грамадства5757

Кандрусевіч напісаў ліст Лукашэнку: Гендарная ідэалогія вядзе да разбурэння традыцыйнай сям'і

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі хвалююць пытанні, звязаныя з законам аб барацьбе з хатнім гвалтам. Кандрусевіч напісаў, што Касцёл гатовы ўдзельнічаць у абмеркаванні гэтага закона.

Кандрусевіч піша, што пытанні абароны інстытута сям’і, маральнага выхавання дзяцей і моладзі хвалююць усіх нас, бо сям’я з’яўляецца асновай грамадства, а маладое пакаленне — яго будучыняй. Ён лічыць, што абмеркаванне такіх важных для нашага грамадства законапраектаў павінна весціся з удзелам прадстаўнікоў традыцыйных для Беларусі веравызнанняў, якія на працягу стагоддзяў прапаведуюць фундаментальныя сямейныя каштоўнасці і вучаць такім адносінам паміж членамі сям’і, якія выключаюць гвалт. Мітрапаліт заўважыў, што гэтыя законапраекты пакуль што недаступныя для грамадскасці, што спараджае разнастайныя чуткі і здагадкі.

«Зразумела, што пры любых зменах у заканадаўстве неабходна кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі і ўлічваць духоўныя каштоўнасці беларускага народа, а не ісці ўслед за згубнымі секулярнымі тэндэнцыямі, у тым ліку за гендэрнай ідэалогіяй, якая вядзе да разбурэння традыцыйнай сям’і. Таму вельмі спадзяюся, што беларускае заканадаўства яшчэ больш выразна паставіць перашкоду прапагандзе нетрадыцыйных сексуальных паводзінаў, афішаванню і пазітыўнаму паказу садомскага ладу жыцця»,

— піша Кандрусевіч.

Мітрапаліт мяркуе, што «задачу захавання і адраджэння сям’і, а таксама традыцыйных сямейных і маральных каштоўнасцяў нашаму грамадству даводзіцца вырашаць у няпростых сацыяльна-эканамічных абставінах і ва ўмовах прапаганды антыхрысціянскай сямейнай ідэалогіі і тэндэнцый прыняцця заканадаўчых актаў, якія супярэчаць традыцыям беларускага народа».

Кандрусевічу хацелася б пазнаёміцца з прапановамі адносна новай канцэпцыі закона аб барацьбе з хатнім гвалтам, каб мець магчымасць грунтоўна і ўсебакова іх абмеркаваць у працэсе адкрытай дыскусіі. Ён баіцца, што калі некаторыя змены, пра якія вядзецца дыскусія ў СМІ, набудуць сілу закона, то яны могуць прывесці да несправядлівага пераследу добрасумленных бацькоў за самае нязначнае і бяскрыўднае «пакаранне» дзіцяці ў мэтах яго бяспекі, выхавання і дысцыпліны.

«Каталіцкі Касцёл гатовы прымаць удзел у абмеркаванні заканадаўчых праектаў, у тым ліку скіраваных на абарону інстытута сям’і»,

— піша мітрапаліт у лісце.

Каментары57

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць