У Скідзелі п'яны бяспраўнік пабіў давераную яму для рамонту машыну, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Раніцай 12 ліпеня ў дзяжурную частку Скідзеля паступіла паведамленне, што едзе «Форд», за рулём якога знаходзіцца нецвярозы кіроўца. Нарад міліцыі, які знаходзіўся побач, адразу адрэагаваў на паведамленне. Кіроўца легкавіка заўважыў патрульны аўтамабіль і вырашыў працягнуць шлях не па дарозе і з'ехаў у кювет, пашкодзіўшы пры гэтым машыну.
Кіроўца «Форда» быў затрыманы. У 34-гадовага парушальніка былі прыкметы алкагольнага ап'янення, таму яго даставілі на агляд. Колькасць алкаголю ў яго арганізме перавысіла 1,9 праміле.
На жыхара Скідаля склалі чатыры пратаколы, яму пагражае крымінальная адказнасць. «Форд», які парушальніку не належыць, можа быць канфіскаваны.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары