Эканоміка55

Адбылася закладка завода па вытворчасці высокаэфектыўных кармоў — кітайскія інвестыцыі

Будаўніцтва па праекце «Арганізацыя высокатэхналагічнага аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу на 2016—2032 гады «Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) пачалося ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў цырымоніі закладкі ўзялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і старшыня праўлення карпарацыі CITIC Group Чан Чжэньмін.

«Прадпрыемства дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць жывёлагадоўлі ў незаменных амінакіслотах і забяспечыць экспартны патэнцыял. Мы атрымаем высокаэфектыўныя кармы. На прадпрыемстве будзе створана больш за 1 тыс. працоўных месцаў. Але самае галоўнае, яно будзе базавым для развіцця біятэхналагічнай вытворчасці і падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтай галіне. Менавіта новая біятэхналагічная прадукцыя дазволіць у далёкай перспектыве канкураваць на знешніх рынках», — сказаў Міхаіл Русы.

Агульныя інвестыцыйныя выдаткі на праект складаюць $733 млн. У тым ліку Эксімбанк Кітая дае крэдыт на 4 млрд 290 млн кітайскіх юаняў. Акрамя таго, праект будзе фінансавацца за кошт камерцыйнага крэдыту на $50 млн (абаротныя сродкі), а таксама сродкаў акцыянераў на $35 млн.

CITIC Group выступае ў якасці генпадрадчыка і акцыянера.

Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з указам ад 8 жнiўня 2016 года №300 на ўчастку плошчай 160,05 га ў раёне вёскі Уборкі Дукорскага сельсавета Пухавіцкага раёна.

Каментары5

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць