Аварыя адбылася на трасе М10, каля кавярні «Лукамор'е», піша суполка «ЧП Беларусь». Аўтамабіль БМВ, за рулём якога быў нецвярозы кіроўца, рухаючыся з Калінкавічаў у напрамку Петрыкава, выехаў на сустрэчную паласу. Насустрач рухаўся «Фальксваген Джэта», аўтамабілі сутыкнуліся лоб у лоб. У выніку ДТЗ сур'ёзныя траўмы атрымаў кіроўца «Фальксваген», ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Каментары