Грамадства44

Другога гарадзенца аштрафавалі за «незаконнае пікетаванне, арганізаванае праз інтэрнэт»

Старшыню горадзенскай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка суд Кастрычніцкага раёну Горадні пакараў штрафам у 612,5 беларускага рубля (25 базавых велічыняў). Разгляд адміністрацыйнай справы адбыўся 17 жніўня, піша «Радыё Свабода».

63-гадовага Мікалая Саляніка абвінавацілі ў тым, што ён парушыў парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам міліцыі і АМАПу (частка 1 артыкула 23.34 і 23.4 КаАП Беларусі). Справу разглядала судзьдзя Тацяна Гергель.

Паводле суду, сярод правапарушэньняў Саляніка — разьмяшчэньне ў Facebook фатаздымка зь ім і калегам па Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандрам Лаўрэнцьевым у «паласатым адзеньні» («у парушэньне парадку аб арганізацыі масавага мерапрыемства … удзельнічаў у пікетаваньні, арганізаваным праз інтэрнэт»), непадпарадкаваньне міліцыі, калі да яго прыйшлі з праверкай па справе зьніклага Максіма Мархалюка, а таксама пры затрыманьні 3 ліпеня.

Мікалай Салянік і Аляксандар Лаўрэнцьеў плянавалі выйсьці на вуліцу на Дзень Незалежнасьці ў турэмных робах. Салянік сымбалічна накінуў Лаўрэнцьеву пятлю на шыю і заклеіў яму рот скотчам. Аднак як толькі яны выйшлі з пад’езда, іх затрымалі невядомыя ў цывільным. Як пазьней высьветлілася, гэта былі супрацоўнікі АМАП.

У Саляніка хворае сэрца. Зь міліцыі ён трапіў у шпіталь, суд над ім адбыўся пазьней, чым над калегам.

7 жніўня суд пакараў Лаўрэнцьева за непадпарадкаваньне міліцыі і парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў штрафам у 490 рублёў (20 базавых велічынь). Ён ня здолеў абскардзіць рашэньне суду.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

Слава Камісаранка падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы9

Трамп патрабуе па мільярдзе долараў ад краін за пастаяннае членства ў Радзе міру, якую ён стварае. Старшынёй будзе ён сам9

Лепяць магілкі ды саромяць у тыктоку: як беларусы змагаюцца за расчышчаныя ад снегу месцы3

«Ніхто не ведае, ці зможа здрадзіць блізкім людзям, калі пачнуць біць токам». Дудзінскі — пра свой новы раман, дабро і зло9

Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі3

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць