УСК па Брэсцкай вобласці працягвае высвятляць абставіны забойства супрацоўніка міліцыі і замаху на забойства яшчэ аднаго.

фота Радыё Свабода
Як паведамлялася раней, 17 жніўня 2018 года ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна мясцовы жыхар адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па участковых інспектарах.
Адзін міліцыянт забіты, другі шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Экспертыза выявіла, што стралок быў цвярозы.
Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п.10 ч.2 арт.139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці), ч.1 арт.14 і п.1, 10 ч.2 арт.139 (замах на забойства дзвюх асоб у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Яму пагражае расстрэл.
Каментары