Грамадства5151

Па просьбах вернікаў у Мінску адменена прэм'ера оперы «Саламея»

Прэм'ерныя паказы оперы «Саламея», запланаваныя ў Мінску на 9 і 10 верасня, адмененыя.

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў Вялікім тэатры оперы і балета, пастаноўка «Саламея» перанесеная на месяц — яе нібыта маюць паказаць у кастрычніку.

Рашэнне аб гэтым прынятае літаральна сёння. 

З кулуарных размоваў артыстаў вынікае, што прычынай пераносу стаў «ліст вернікаў» у Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай не дапускаць пастаноўку. 

У Адміністрацыі, маўляў, узялі паўзу.

Раней рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ прасіў дазвол у мітрапаліта Паўла на пастаноўку оперы «Саламея» ў Мінску.

«Мы звярнуліся да патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі за згодай на пастаноўку. І нічога ў гэтым дзіўнага няма. Мітрапаліт Павел папрасіў, каб я яму расказаў, як бачу гэты спектакль. Я растлумачыў, што ў самой оперы «Саламея» нічога распуснага і антыклерыкальнага няма. Але ў ёй прысутнічае неўрастэнічны кантэкст, які стварае адчуванне нейкай эмацыйнай распушчанасці. Насамрэч п'еса Уайльда глыбока рэлігійная, і ў ёй вельмі дакладна выказана тое, пра што мы ўвесь час кажам і будзем казаць. У оперы «Саламея» мы гаворым пра гісторыю заходняй і хрысціянскай цывілізацыі, пра тое, што яна ўжо зноў гіне, як гінула калісьці», — казаў ён. 

Саламея — гэта гістарычны персанаж. Праз яе, нібыта, забілі Іаана Хрысціцеля.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць