Грамадства2727

Сваячка салдата, які загінуў у лесе пад Гроднам: «Прасіў пераводзіць грошы на карткі і тэлефоны невядомых»

Сяргей Ясюкевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Сваякі салдата, якога знайшлі павешаным у лесе пад Гродна, распавядаюць пра падзеі, якія папярэднічалі трагічнаму здарэнню. Радыё Свабода пагутарыла са стрыечнай сястрой хлопца, Вольгай.

Імя загінулага салдата — Сяргей Ясюкевіч, яму мусіла споўніцца 27 гадоў сёлета ў снежні. Раней Міністэрства абароны паведаміла, што малады чалавек служыў у Гродзенскім гарнізоне цягам ужо 16 месяцаў. 5 верасня ён самавольна пакінуў сваю частку, а 8 верасня яго знайшлі павешаным у лесе. Сяргей пакінуў перадсмяротную запіску, з якой, паводле Мінабароны, вынікала, што прычына смерці мае «асабісты характар».

Сваячка хлопца распавядае, што Сяргей да службы ў войску трапіў пад уплыў кепскай кампаніі і быў двойчы судзімы за крадзеж, за што адбываў пакаранне на вольным пасяленні. Пазней ён працаваў у Маскве, а ў 25 гадоў вырашыў, што хоча служыць у войску па кантракце.

«Калі яму было 25 гадоў, некалькі разоў казаў мне, што хоча пайсьці ў войска і застацца там працаваць па кантракце. Але праблема ў тым, што з судзімасьцю вельмі цяжка трапіць у войска. Ведаю, што ён некалькі разоў да ваенкама ў Навагрудак, прасіўся. У выніку ўзялі, пачаў служыць», — распавяла Вольга.

Яна ўдакладніла, што Сяргей Ясюкевіч нарадзіўся ў вёсцы Ятра, пад Навагрудкам. Яго бацька даўно памёр, маці цяпер жыве ў Навагрудку разам з дачкой.

«Падчас яго службы мы трымалі кантакт, перапісваліся ў Укантакце. Ён пэрыядычна прасіў грошы — то 10, то 20, а то і 50 рублёў. Калі пытала, навошта, адказваў няўцямна, маўляў на цыгарэты. Ён дасылаў мне нумары картак ці невядомыя мне нумары тэлефонаў, куды трэба было перавесьці грошы. Памятаю, што я нават абуралася, чалавек жа нібыта знаходзіцца на дзяржаўным забесьпячэньні, а тут немалыя грошы просіць», — дадала Вольга.

Далей жанчына сказала, што ёй вядома пра тое, што Сяргею ў чэрвені прастрэлілі руку, ён знаходзіўся на лячэньні ў Менску.

«У афіцыйнай заяве гаворыцца, што Сяргей зьнік у сераду, 5 верасьня. Наша сям'я лічыць, што гэта не зусім так. Справа ў тым, што ўжо некалькі тыдняў мне, а таксама яго роднай сястры, якая жыве ў Навагрудку, і брату, які жыве ў Маскве, тэлефануюць з вайсковых органаў і пытаюцца, ці ня ведаем мы, дзе Сяргей, а таксама, з кім ён камунікаваў. Да яго роднай сястры, якая цяпер знаходзіцца ў радзільным доме на захаваньні, прыходзілі вайскоўцы і пыталіся, дзе Сяргей. У гэтай гісторыі вельмі шмат нявысьветленага, і я нават ня ведаю, што думаць. Пра сьмерць Сяргея мне сказаў брат з Масквы, яму тады пазванілі і паведамілі», — дадала Вольга.

Пахаваньне Сяргея Ясюкевіча адбудзецца ў сераду, 12 верасьня, у вёсцы Ятра Навагрудскага раёну.

Каментары27

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць