Культура1111

Лявон Баршчэўскі выдаў школьны падручнік літаратуры і мастацтва, які чытаецца як дэтэктыў

У прыватным выдавецтве Зьмітра Коласа выйшла другая частка кнігі «Словы і вобразы» перакладніка і пэдагога Лявона Баршчэўскага, піша радыё «Свабода».

Ці быў у Беларусі маньерызм? Да якое эўрапейскае эстэтычнае плыні прыпадабняюцца творы Ўршулі Радзівіл? Хто стаў першым паэтам «высокага штылю» ў ВКЛ? На ўсе гэтыя ды многія іншыя пытаньні дае адказы знаны перакладнік і пэдагог Лявон Баршчэўскі ў сваёй новай кнізе «Словы і вобразы».

Аўтар вызначае жанр выданьня як аўтарскі падручнік літаратуры для школьнікаў, але насамрэч гэта цудоўная чытанка для ўсіх, хто цікавіцца скразным кантэкстам усясьветнага літаратурнага і культурнага працэсу.

«Словы і вобразы» — кніга, найперш карысная тым, што паказвае літаратурна-культурныя працэсы на беларускіх землях у няспыннай агульнай хадзе эўрапейскай гісторыі. Беларуская эстэтычная традыцыя разглядаецца ў ёй як нацыянальная праява агульнаэўрапейскага культурніцкага руху. І ў гэтым — самае галоўнае адрозьненьне кнігі Лявона Баршчэўскага ад афіцыйных школьных падручнікаў.

На падставе аналізу канкрэтных твораў розных часоў і народаў Баршчэўскі разглядае найважнейшыя этапы станаўленьня літаратуры і мастацтва — ад старажытнасьці да канца эпохі Асьветніцтва. Аўтар прыводзіць у прыклад найлепшыя творы аўтараў розных краінаў, далучаючы да іх і тагачасных беларускіх.

Як кажа сам Баршчэўскі, ён імкнуўся даць «шырокі кантэкст, дзе няма прыніжэньня беларускай літаратуры. Яна стаіць побач з усясьветнай, яна раўнапраўная. І яна ня горшая, калі браць яе найлепшыя праявы».

Яшчэ адной асаблівасьцю выданьня, яго адрозьненьнем ад афіцыйных падручнікаў зьяўляецца яго інтэграванасьць. Тут уся літаратура — адзін прадмет.

«І ня проста літаратура, а літаратура і мастацтва нават аб’яднаныя ў адно. І гэта шлях, якім рана ці позна пойдзе ўся беларуская школа, таму што гэта абсалютна няправільна, што існуюць розныя літаратуры ў розных прадметах», — адзначае аўтар.

Паводле яго, беларуская, расейская, сусьветная літаратуры павінны быць аб’яднаныя ў адзін прадмет. Тады вучні будуць атрымліваць сыстэмныя веды, Да таго ж гэта вялікая эканомія часу, бо не давядзецца адны і тыя тэарэтычныя тэрміны вывучаць на ўроках расейскай літаратуры і на ўроках беларускай.

Лёгкі стыль аўтара робіць падручнік займальным чытвом, прывабным ня толькі для вучняў, але і для сталых чытачоў, якія ў свае школьныя гады былі пазбаўленыя падобных кніг.

Кніга — ня першая падобная ў шматгадовай працы Лявона Баршчэўскага, выкладчыка літаратуры Беларускага гуманітарнага ліцэя і перакладніка з больш чым дзесяці моваў. Першая частка «Словаў і вобразаў» выйшла ў 2017 годзе. Яшчэ раней спадар Баршчэўскі быў суаўтарам выданьняў «Словы ў часе», «Словы ў часе і прасторы», «Беларуская літаратура і сьвет», у якіх беларуская літаратура таксама разглядаецца як неад’емная частка ўсясьветнага літаратурнага працэсу.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць