Культура

Выйшла відэаверсія канцэрта «(Не)расстраляная паэзія»

Пабачыла свет відэаверсія канцэрта «(Не)расстраляная паэзія», які прайшоў 29 кастрычніка 2017 году ў мінскім клубе «Брюгге».

У канцэрце ўзялі ўдзел 11 выканаўцаў. Усе яны прэзентавалі песні на вершы беларускіх паэтаў, большасць з якіх была расстраляная ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. На музыку былі пакладзеныя творы Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Анатоля Вольнага, Міхася Чарота, Зямы Піваварава ды іншых. «Лічу гэты праект вельмі істотным, бо нельга замоўчваць той факт, што было вынішчана большасць таленавітых беларускіх аўтараў 1930-х. Вельмі шкада, што пра гэта сёння мала гавораць», — зазначае адзін з удзельнікаў канцэрту Лявон Вольскі. 

Акром 11 трэкаў, якія былі запісаныя ў клубе «Брюгге», да відэаверсіі «(Не)расстралянай паэзіі» далучаная кампазіцыя Светы Бень з гурта «Серебряная свадьба» на словы Ізі Харыка. Спявачка не здолела ўзяць удзел у канцэрце, але прэзентавала песню раней — на адкрытай лекцыі, прысвечанай паэту, у кнігарні «Логвінаў». Усе песні праекту ў студыйнай версіі можна паслухаць тут

У верасні стартавала другая частка праекту, у межах якой выйдзе кніжнае выданне з музычным дадаткам, пройдуць новыя лекцыі з выступамі музыкаў у Мінску і прэзентацыі ў рэгіёнах. Першая імпрэза пройдзе 2 кастрычніка ў Мінску. У кнігарні «Логвінаў» даследчык літаратуры Віктар Жыбуль прачытае адкрытую лекцыю пра паэта Сяргея Астрэйку, песню на ягоны верш ужывую зайграе гурт Zanzibar. А 7 кастрычніка ў прасторы «Дом 46» у Гродна лекцыю пра Майсея Кульбака прачытае Вольф Рубінчык. Увесь расклад лекцыяў тут.

Замовіць кнігу з CD праекту «(Не)расстраляныя» можна на Ulej.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі22

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі22

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць