Літаратура

Турыстычныя маршруты, запаветныя тэрыторыі, парады псіхолага — «Акадэмкніга» прапануе

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72) прапануе падборку новых выданняў, якія можна знайсці на яе паліцах.

Вольга Лабачэўская. Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы

У кнізе можна пабачыць унікальныя шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — саламяныя царскія вароты пачатку XIX ст. з іканастасаў палескіх цэркваў.

У альбоме паказаны і сучасны працяг унікальнай традыцыі — выраб копій старадаўніх саламяных іканастасных варотаў і шлюбных вянцоў, арыгінальных твораў для цэркваў — іканастасаў, кіётаў ікон, вянчальных карон і мітр для святароў.

Кніга ўзбагачае веды аб гісторыі беларускага мастацтва.

 

50 унікальных запаведных тэрыторый Беларусі

Выданне прысвечана 50 самым каштоўным, асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям Беларусі. Чытач азнаёміцца з іх асаблівасцямі, раслінным і жывёльным светам, турыстычнымі і рэкрэацыйнымі рэсурсамі.

У кнізе ёсць поўныя пералікі зарэгістраваных у межах кожнага запаведніка відаў раслін і жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу.

 

Аляксандр Лакотка. Маршруты беларускага турызму: гісторыка-культурныя ландшафты Беларусі

Кніга прысвечана пытанням развіцця інфраструктуры турызму ў Беларусі. У ёй - звесткі пра шматлікія хутары, вёскі, мястэчкі з прыкладамі мясцовых міфалогіі і апісаннем навакольных ландшафтаў.

Кніга багата ілюстраваная. Пададзеныя карты лакальных раёнаў з пазначэннем рэкамендаваных аб'ектаў, турыстычнымі маршрутамі.

 

 

Пясэцкі Сяргей. Вавілонская вежа. У двух тамах

Гэта серыя шпіёнскіх раманаў пра прыгоды Юзафа — агента польскай, французскай і англійскай разведак у часе Другой сусветнай.

 

Міхаіл Лабкоўскі. Хачу і буду: прыняць сябе, палюбіць жыццё і стаць шчаслівым

Псіхолаг Міхаіл Лабкоўскі абсалютна ўпэўнены, што чалавек можа і мае права быць шчаслівым і рабіць толькі тое, што ён хоча. Яго кніга пра тое, як зразумець сябе, здабыць гармонію і навучыцца радавацца жыццю.

Адкуль у нас усвядомленыя і несвядомыя трывогі, страхі, няўменне слухаць сябе і будаваць адносіны з іншымі людзьмі?

Адметная рыса падыходу Лабкоўскага - у канкрэтыцы. На любы самае складанае пытанне ён заўсёды дае гранічна даходліва адказ.Аўтар не хаваецца за абцякальнымі фармулёўкамі, а выразна называе прычыны праблем без капання ў дзіцячых псіхатраўмах і пільнага аналізу мінулага.

 

Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы

Кніга прысвечана трагічным падзеям, якія адбываліся ў 1941—1944 гадах каля былой вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна. Тут існавала найбуйнейшая на акупаванай тэрыторыі СССР нацысцкая «фабрыка смерці». Яе ахвярамі сталі 206,5 тысячы людзей.

У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра вёскі Малы і Вялікі Трасцянец, падрабязны расповяд пра трагедыю часоў Другой сусветнай і ўшанаванне памяці ахвяр.

 

 

Уладзімір Арлоў. Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania

У арыгінале кніга «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» выйшла шэсць гадоў таму і займела вялікі поспех не толькі ў Беларусі.

Яна прысвечаная найцікавейшай эпосе беларускай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, якое сваёй гістарычнай радзімай лічаць не толькі беларусы і літоўцы, але і ўкраінцы, а таксама беларускія татары і габрэі-літвакі.

Цяпер выйшла перавыданне на англійскай мове. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць