Здарэнні77

«Страшна, выклікайце падмогу, міліцыянтаў не чуваць». Суседзі распавялі пра інцыдэнт са стральбой у нагу дэбашыра

У мінскай міліцыі сцвярджаюць, што ў панядзелак падчас тэрміновага выкліку іх супрацоўнік вымушаны быў выкарыстаць зброю, каб узяць сітуацыю пад кантроль. «Белсат» з’ездзіў на месца здарэння, каб паразмаўляць з суседзямі «шумнай кватэры» і высветліць абставіны здарэння.

Чытайце таксама: У Мінску мужчына з п'янай кампаніі адбіраў у міліцыянта пісталет — і яму прастрэлілі нагу

Жыхары дома па вуліцы Мядзёлкі ў Менску распавялі нам, што іхняе жыллё — арэнднае. Кватэру, у якой шумела кампанія, здымаў пажылы мужчына, які пражывае адзін. Аднак у дзень здарэння з яе даносіліся галасы некалькіх асобаў.

«З 12 дня мама была ўжо дома. Яны ўвесь гэты час шумелі, бутэлькамі кідаліся з вокнаў, у тамбуры стаяў адкрыты алкагольны «штын». Мама расказвала, што пакуль мяне не было, яны выходзілі ў пад’езд біцца паміж сабой. Шум пачаў адкрыта палохаць, яго сталі чуць людзі з іншых паверхаў. За паўгадзіны да майго прыходу, у 6.30 вечара, мама выклікала міліцыю», — распавяла суседка па лесвічнай клетцы, якая пажадала застацца ананімнай.

Каля 7 гадзінаў вечара прыбылі два маладыя міліцыянты, яны папрасілі кампанію прад’явіць дакументы.

«Быццам зайшлі ў кватэру, усё нармальна. Хвілін праз 10-15 чуем — бойка адкрытая, з мужчынскімі крыкамі. Я рэальна перажывала, што «навалялі» ўжо гэтым міліцыянтам. Таму што колькі ў кватэры чалавек — было незразумела. Гэта потым даведаліся, што там было пяць мужчынаў».

Пасля бойкі ізноў усё сціхла. Праз дзесяць хвілін на хатні тэлефон патэлефанавала дыспетчар з міліцыі.

Акрываўлены бінт на месцы здарэння

«Сказала, што знікла сувязь з супрацоўнікамі. І папрасіла пайсці, паслухаць пад дзверы, што ў іх там адбываецца. Мама адказвае: «Вы што, звар’яцелі? Страшна. Выклікайце дапамогу, вашых хлопцаў там не чуваць», — успамінае дзяўчына. — У тую ж секунду мы пачулі стрэлы. І крыкі: «Нага, нага». Так мы зразумелі, што нарэшце ўсё скончылася».

Адчыненыя вокны ў кватэры, дзе адбыўся інцыдэнт. Фота Ірына Арахоўская, Belsat.eu

Пазней з размовы супрацоўнікаў правапарадку высветлілася, што дэбашыры спрабавалі забраць у іх табельную зброю, а аднаго з міліцыянтаў зачынілі на балконе. Гэта пацвярджае суседка Ала, якая жыве паверхам ніжэй. Яна чула бойку на балконе і пагрозы аднаго з мужчын выкінуцца з акна. Жанчына дадала, што жыхары пад’езду звярнулі ўвагу на шум яшчэ на выходных. А наогул у гэтай кватэры гучныя дэбошы адбываюцца не першы раз.

«Мы сюды засяліліся напярэдадні Новага году. Тады некалькі разоў чула дзіўныя гукі, крыкі жаночыя: «Забіваюць, выратуйце-дапамажыце». Я казала суседзям, але мы ніяк не маглі вызначыць, хто крычаў. Тут такая чутнасць, што не зразумееш. То там чуваць, то там», — распавяла Ала.

«Аказалася, што незадоўга да здарэння ў нас у пад’ездзе былі выпадкі крадзяжоў. А адна з жанчын, якая знаходзілася ў гэтай кватэры, на днях выйшла з турмы», — дадала другая дзяўчына.

З гаспадаром кватэры на сувязь выйсці не ўдалося. Суседзі нічога не ведаюць пра яго месцазнаходжанне. У агульнай групе жыхароў пад’езда ў інтэрнэце мужчыны няма.

Цяпер шасцёра грамадзян знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкаму, а хуліган са скразным раненнем левай галёнкі — у шпіталі. З прычыны інцыдэнту заведзеная крымінальная справа.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць