Свет1111

Лявада-цэнтр: Расіяне губляюць давер да Пуціна, Лаўрова і Шайгу

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін застаецца расійскім палітыкам, якому насельніцтва давярае болей, чым астатнім. Аднак яго рэйтынг падае, адзначаюць сацыёлагі з «Лявада-цэнтра».

У лістападзе 2017 года Пуціну давяралі 59% удзельнікаў апытання. У чэрвені 2018 года — ужо 48%. Сёння — толькі 39%.

Давер расіян таксама падае да міністра абароны Расіі Сяргею Шайгу. 15% зараз супраць 19% у чэрвені 2018 года і 23% год таму. Губляе і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў. Сёння ён заслугоўвае даверу толькі ў кожнага дзясятага расіяніна (10%). Яшчэ летам гэты паказчык быў 14%. У лістападзе 2017 году — 19%.

Палепшыў свае пазіцыі апазіцыянер Аляксей Навальны. Калі год таму і мінулым летам яму давяраў толькі кожны пяцідзесяты (2%), то цяпер ужо 3% расіян вераць апазіцыянеру. Кожны пяты ўдзельнік апытання заявіў, што палітыкаў, якія заслугоўваюць яго давер, няма зусім.

Разам з тым безумоўным лідарам антырэйтынгу даверу застаецца Дзмітрый Мядзведзеў. Сёння яму «больш за ўсё не давярае» 31% расіян. Год таму такіх было 19%. Следам ідзе Уладзімір Жырыноўскі, колькасць праціўнікаў якога за год вырасла з 18% да 20%. Трэцяе месца займае Уладзімір Пуцін, які павялічыў колькасць тых, хто яму не давярае, за мінулы год удвая. 13% сёння супраць 7% у лістападзе 2017 года. Антырэйтынг чацвёртага ў гэтым спісе — лідара камуністаў Генадзя Зюганава за год не змяніўся — 11%.

Пры гэтым наступныя за лідарам камуністаў апазіцыянеры Рыгор Яўлінскі, Ксенія Сабчак і Аляксей Навальны за год скарацілі колькасць сваіх супернікаў. Лідар «Яблыка» ў тры разы, з 11% год таму да 4% сёння. Ксенія Сабчак — больш чым у тры разы, з 14% да 4%. І Аляксей Навальны таксама утрая. У лістападзе 2017 Навальнаму не давяраў кожны дзясяты рэспандэнт, а сёння толькі 3%.

Раней «Лявада-цэнтр» паведамляў, што давер да прэзідэнта Расіі вярнуўся на ўзровень, які сацыёлагі фіксавалі да анексіі Крыма.

Каментары11

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць