Шуневіч падарыў падлетку са спецвучылішча футболку з аўтографам Марадоны ФОТАФАКТ

Твітар МУС
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падарыў выхаванцу Магілёўскага спецвучылішча футболку з аўтографам Дыега Марадоны. Сёння ў Мінскім раёне падводзяць вынікі рэспубліканскага турніру сярод падлеткаў па міні-футболе.
Падарунак ад міністра дастаўся падлетку з Магілёўскага спецвучылішча Аляксею Хацкевічу. Гэта майка з аўтографам Дыега Марадоны.

Фота з твітара МУС
«На пытанне «Ці не шкада аддаваць?», лаканічна адказаў: «Яму важней. Будзе стымул», — перадае словы міністра прэс-служба ведамства ў твітары.
Каментары