Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце
Кандыдат мастацтвазнаўства лічыць, што Каржа, «які за гэтае ганьбішча яшчэ і атрымаў грошы, трэба было б прыцягнуць да адказнасці».

«9 жніўня адбылася дзікая вакханалія рускіх паводзінаў пад выступ вядомага сярод прыхільнікаў псеўда-мастацтва Максіма Каржа (зрусіфікаванага выступоўца беларускага паходжання), якому быў прапанаваны цэлы стадыён, куды з'ехаліся з усёй Польшчы і з суседніх краін тысячы экзальтаваных людзей. Ніякага дачынення да мастацтва і музыкі вакханалія з масай паўголых цел не мае. Тут антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце. Сабраная публіка паводзіла сябе па-хуліганску і па-дзікунску. Навошта тое дазволілі і хто такое зрабіў (і з якой мэтай) — паўстае пытанне. Але тое, што адбылося, можа быць даспадобы толькі Маскве і Лукашэнку», — піша Зянон Пазняк.
«Публіка, якая там сабралася, — выхадцы з былога Савецкага Саюза, і найперш русіфікаваныя ўкраінцы, расейцы і абмаскоўленыя беларусы. Усе крыкі і гвалт былі па-руску.
Але справа не толькі ў стадыёне (польскія «кібіцы» ў час футбола паводзяць сябе не лепш, але яны ў сваёй краіне). Русіфікаваная публіка, якая з рускім матам і рускімі крыкамі вываліла на вуліцы Варшавы, загадзіла смеццем усё наўкола, галёкала бруднай рускай лаянкай у трамваях і ў дварах горада.
Тут былі не тыя пратэстныя беларусы, якія ў 2020-м годзе здымалі абутак, становячыся на лавачку і збіралі смецце за сабой у адмысловыя мяшкі, каб не засмечваць наваколле. Тут было нявыхаванае зрасейшчынае бескультур'е, якое ў агульнай руска-ўкраінскай масе зганьбіла беларусаў перад палякамі», — заключае кіраўнік КХП-БНФ.
Зянон Пазняк лічыць, што арганізацыя гэтага скопішча на стадыёне была зроблена невыпадкова, беларусаў сярод арыштаваных быў мізер, а Макса Каржа трэба было б прыцягнуць да адказнасці.
«Можна не сумнявацца, што правакацыя спадара Каржа будзе скарыстана пэўнымі палітыкамі ў Польшчы дзеля стварэння больш жорсткіх умоў для беларусаў і ўкраінцаў. З'явяцца рэцыдывы ксенафобіі. Пацерпяць тыя культурныя людзі, якія не маюць ніякага дачынення да гэтага зрусіфікаванага статку, што сабраўся на стадыёне і галёкаў на вуліцах.
Ёсць элементарныя жыццёвыя рэчы, якія вымагае культура. Кожны палітычны эмігрант мусіць быць удзячны той краіне, народу і ўладам той краіны, якая дала яму прытулак, прыняла яго ў сваю супольнасць. Трэба паважаць законы, жыццё і традыцыі гэтай краіны, шанаваць звычаі людзей і дапамагаць у добрых справах.
Больш таго (тут я гэта кажу для беларусаў), Масква пагражае вайной Прыбалтыйскім краінам і Польшчы. Малаверагодна, што маскоўцы пачнуць такую вайну. Але калі б яно адбылося, будзем гатовыя, спадары беларусы, ваяваць са зброяй за свабоду Польшчы. І гэта не фраза, не фантазія. Гэта магчымая рэальнасць, да якой трэба быць гатовымі. Ці, можа, яшчэ хто-небудзь, нават у эміграцыі, не зразумеў, што такое Расея, то старайцеся хутчэй зразумець», — падсумоўвае былы лідар беларускай апазіцыі.
Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа
Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа
На канцэрце Каржа варшаўская паліцыя затрымала 109 чалавек. І правярае лозунгі, якія гучалі на стадыёне
«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа
«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа
Каментары
Узровень яго музыкі сапраўды нейкі пацанска-гопніцкі, прымітыўныя тэксты тыпу "запіхну дзеўку ў аўта і павезу да пацаноў", усё на расейскай, на шоў стада здзічелых аматараў гэтага неагопстоп, які сапраўды паводзілі сябе як хуліганы і дэгенераты. За што і затрыманні, штрафы і дэпартацыі.
"рускіх паводзінаў пад выступ вядомага сярод прыхільнікаў псеўда-мастацтва Максіма Каржа (зрусіфікаванага выступоўца беларускага паходжання" - 100%.
І загаддзя, так, такое мае права некаму падабацца і таксама іншыя маюць права гэта крытыкаваць.
Пацаны і дзеффкі, падзякуйце Каржу! Тым больш, што частка бела/рускіх актывістаў (Хоміц, Краўцоў) у Варшаве там была ды захапляецца (Раднянкоў) гэтым бела/рускім музыкай. Бабарыканцы дасягнулі свае мэты.