Нерухомасць

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

У шасціпавярховым доме на беразе Сляпянскага канала ў ліпені купілі кватэру за 630 тысяч даляраў. Яна аказалася самай дарагой кватэрай, прададзенай у мінулым месяцы ў Беларусі, піша Realt.by.

Знаходзіцца кватэра ў закрытым жылым комплексе «Аквамарын», што размясціўся на вуліцы Філімонава, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі.

ЖК «Аквамарын» быў пабудаваны ў 2015 годзе і складаецца з двух шматкватэрных дамоў (дзевяціпавярховага і шасціпавярховага). Увесь комплекс налічвае 192 кватэры плошчай ад 48 да 230 квадратных метраў, у тым ліку 8 пентхаусаў плошчай ад 180 да 230 квадратных метраў.

Цана аднаго квадратнага метра на старце продажаў складала прыблізна ад 2350 да 2800 долараў, а ў пентхаусе — ад 3600 даляраў.

У ліпені кватэра ў гэтым ЖК была прададзеная за 630 тысяч долараў (5329 даляраў — за метр). Рэкордную суму заплацілі за 118-метровае жыллё.

Дарэчы, цяпер на Realt прадаецца яшчэ адна кватэра ў ЖК «Аквамарын». Гэта — эксклюзіўная 5-пакаёвая кватэра прэміум-класа з дызайнерскім рамонтам. Кошт гэтага 237-метровага жылля складае 950 тысяч даляраў (4008 даляраў — за метр).

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі3

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд2

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету9

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»75

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць