Свет2828

Валянціна Матвіенка абвінаваціла Эстонію і Латвію ў стварэнні зон апартэіду і сегрэгацыі

kremlin.ru

Улады ў Латвіі і Эстоніі стварылі фактычна зоны сегрэгацыі і апартэіду ў цэнтры Еўропы, абмежаваўшы рускамоўнае насельніцтва ў цэлым шэрагу правоў, заявіла спікер расійскага Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка, піша ria.ru

«У цэнтры Еўропы фактычна створаны зоны этнічнай сегрэгацыі і апартэіду. Я маю на ўвазе надзяленне ў Латвіі і Эстоніі каля 300 тысяч рускамоўнага насельніцтва зневажальным статусам «неграмадзян». Гэтыя людзі не толькі адхілены ад удзелу ў палітыцы, але і абмежаваныя ў цэлым шэрагу правоў», — заявіла Матвіенка на Другой маскоўскай канферэнцыі па супрацьдзеянні антысемітызму, ксенафобіі і расізму ў Маскве.

Спікер адзначыла і рост русафобіі, якая, па яе словах, выкарыстоўваецца «пэўнымі сіламі на Захадзе, у некаторых іншых дзяржавах» у якасці інструменту процідзеяння Расіі і палітыкі фарміравання шматпалярнага свету.

«За прыкладамі, як той казаў, далёка хадзіць не трэба. Усе мы ведаем, можам назваць пайменна дзяржавы, дзе вядзецца адкрытая прапаганда варожасці, нават нянавісці да прадстаўнікоў іншых народаў, адбываецца гераізацыя нацысцкіх злачынцаў і іх саўдзельнікаў. Дзе абмяжоўваецца права навучання, атрымання інфармацыі на роднай мове, ускладняецца доступ да скарбніцы нацыянальнай культуры», - заявіла Матвіенка.

Асабліва атрымалі поспех у гэтым плане, падкрэсліла яна, цяперашнія ўкраінскія ўлады, якія «фактычна ўзвялі русафобію ў ранг афіцыйнай ідэалогіі і палітыкі».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы15

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць