Улада

Год у здымках

Год у здымках

Анжаліка БорысТравень. Саюз палякаў выбраў незалежнае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс і быў за гэта атакаваны ўладамі. Беларуска-польскія адносіны перажылі найгоршы за часоў незалежнасьці крызіс.

Фота photo.bymedia.net

Сустрэча «НН» з чытачаміКрасавік. Сустрэча "НН" з чытачамі ў сталіцы сабрала сотні людзей.

Фота photo.bymedia.net

ідэалягічная вэртыкальСьнежань. За тры месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў 17 незалежных выданьняў былі пазбаўленыя магчымасьці распаўсюду праз падпіску. На фота: ідэалягічная вэртыкаль. Зьлева направа: Лідзія Ярмошына, Аляксандар Русакевіч, Міхаіл Орда, Павал Якубовіч, Алег Праляскоўскі.
На дажынках у Лідзе камбайнэраў віталі рыцарыВерасень. На дажынках у Лідзе камбайнэраў віталі рыцары.

Фота Юліі Дарашкевіч

Дзень ВоліСакавік. Адзначыць Дзень Волі на Кастрычніцкі пляц прыйшлі некалькі тысячаў чалавек.

Фота photo.bymedia.net

«Легенда зь пяску» ў Крэве Верасень. Героем пленэру "Легенда зь пяску" ў Крэве стаў князь Кейстут.

Фота Геніка Лойкі

Дзяды ў ШэметавеДзяды ў Шэметаве, на Вялейшчыне.

Фота Юліі Дарашкевіч

«Сымона-музыка»Лістапад. Мікалай Пінігін паставіў "Сымона-музыку" паводле паэмы Якуба Коласа.

Фота Юліі Дарашкевіч

Камуністка ў тумане7 лістапада. Камуністка ў тумане.

Фота Андрэя Лянкевіча

Моладзь пратэстуеТравень. Моладзь пратэстуе супраць перайменаваньня праспэкту Скарыны.

Фота Арцёма Лявы

Зянон Пазьняк у нью-ёрскім мэтроЖнівень. Зянон выдаў сваю паэму "Вялікае Княства". На фота: Зянон Пазьняк у нью-ёрскім мэтро.

Фота Сяргея Навумчыка

Адкрыцьцё трох новых станцыяў мэтроЛістапад. Адкрыцьцё трох новых станцыяў мэтро.

Фота Андрэя Лянкевіча

Тацяна ХомаСьнежань. Адлічаная з БДЭУ актывістка студэнцкага руху Тацяна Хома. Раней, у траўні жодзінскія школьнікі й студэнты галадалі ў знак пратэсту супраць выключэньняў па палітычных матывах. Год адзначыўся галадоўкамі. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч да сёньня трымае галадоўку ў турме. Ягоны стан пагоршыўся так, што з Горадні яго перавезьлі ў менскі турэмны шпіталь.

Фота Андрэя Лянкевіча

Падпольны Беларускі ліцэй адсьвяткаваў 14-годзьдзеСтудзень. Падпольны Беларускі ліцэй адсьвяткаваў 14-годзьдзе.

Фота photo.bymedia.net

бяз назвыФота Андрэя Лянкевіча
Павал Севярынец Жнівень. Павал Севярынец высланы на крайнюю поўнач краіны. Дарэчы, на мінулым тыдні машына, якой ён вяртаўся зь Віцебску, перакулілася на сьлізкай дарозе за дзесяць кілямэтраў ад Малога Сітна. На шчасьце, ніхто не пацярпеў. А яшчэ Павал перад Калядамі завёў сабе ката. Дарэчы, сапраўды калядны чын - адведаць кагосьці з палітвязьняў.

Фота Андрэя Лянкевіча

Вясёлых сьвятаў!ВЯСЁЛЫХ СЬВЯТАЎ!

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы27

Макс Корж пацвердзіў, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны фанатаў у Варшаве12

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю17

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?7

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў29

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць