Свет

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Паводле афіцыйных крыніц, у выніку сыходу з рэек фунікулёра «Глорыя» загінулі не менш за 15 чалавек. Яшчэ 18 атрымалі траўмы, сярод іх пяцёра ў цяжкім стане і адно трохгадовае дзіця, якое не мае сур’ёзных пашкоджанняў, паведамляе CNN Portugal.

Фота: AP Photo/Armando Franca

Брыгада крымінальных расследаванняў жандармерыі і Міністэрства юстыцыі распачалі следства па вызначэнні прычын аварыі. Урад Партугаліі абвясціў агульнанацыянальны жалобны дзень, а гарадскія ўлады Лісабона — муніцыпальны. Прэзідэнт краіны Марсэлу Рэбэлу дэ Соўза і ўрад выказалі спачуванне сем’ям пацярпелых і паабяцалі, што ўсе неабходныя расследаванні будуць праведзены своечасова.

Кампанія Carris, якая кіруе фунікулёрам, адзначыла, што ўсе рэгулярныя і міжквартальныя рамонтныя работы былі праведзеныя своечасова, апошнія — у 2024 годзе. Кампанія таксама адкрыла ўласнае расследаванне разам з уладамі для ўстанаўлення дакладных прычын трагедыі.

Сведкі расказалі, што фунікулёр перад ударам раптоўна страціў кіраванне. Паводле інфармацыі выдання Observador са спасылкай на ратавальнікаў, прычынай аварыі стаў абарваны трос у канструкцыі фунікулёра.

Фунікулёр «Глорыя» — адзін з сімвалаў Лісабона, здольны перавозіць да 42 чалавек, ён вельмі папулярны сярод турыстаў.

Каментары

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць