Здарэнні1010

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці

Шматдзетная сям'я аддала за такую працу 120 тысяч рублёў. Давялося ісці ў суд.

Здымак ілюстрацыйны

Шматдзетная сям'я вырашыла правесці рэканструкцыю хаты ў Добрушы. Для гэтага муж і жонка звярнуліся да прадпрымальніка, які займаўся рамонтам. Рэканструкцыю бізнэсмен ацаніў у 120 тысяч рублёў.

Сям'я ўзяла на гэтую справу крэдыт і грошы з сямейнага капіталу. Паводле плану, рамонт павінен быў скончыцца да лютага 2022 года. Але справа зацягнулася. Спачатку дэдлайн па дадатковай дамове перанеслі на 30 красавіка. А потым наогул усё заціхла.

Заказчыкі чакалі два гады, а ў выніку накіравалі прадпрымальніку прэтэнзію з патрабаваннем скасаваць дамову і вярнуць грошы, дадаўшы яшчэ тысячу рублёў штрафу зверху. Акрамя таго, сям'я заказала экспертызу. Яе вынікі шакавалі: рабочыя настолькі некваліфікавана зрабілі рамонт, што хату давядзецца зносіць.

Паколькі ніякага адказу на прэтэнзію не было, сям'я ўзяла ў саюзнікі Таварыства абароны правоў спажыўцоў і падала пазоў. Суд спагнаў з прадпрымальніка 94 тысячы рублёў, яшчэ 25,9 тысячы сямейнага капіталу, а таксама няўстойку ў 350 рублёў і тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, піша БелТА.

Адказчык абавязаны на працягу 30 дзён зрабіць дэмантаж і вывезці з хаты выкарыстаны будаўнічы матэрыял. Таксама з ІП спагналі выдаткі Таварыства абароны правоў спажыўцоў у памеры 796 рублёў і больш за 121 тысячу рублёў штрафу, з якіх 10% пералічаныя гарадской арганізацыі таварыства.

Каментары10

  • Вопрось
    03.09.2025
    Барадзед, А как ана выглядит?)(
  • Валенты
    03.09.2025
    Барадзед, што да чаго? Якім бокам менчукі да Добруша?
  • Ох
    03.09.2025
    Барадзед, гениально, Капитан Очевидность! А житель Нью Йорка подофигеет от Северной Дакоты, или, не дай боже, Аляски.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч11

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць