Грамадства

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты

Група падлеткаў з Беларусі ў жніўні адправілася ў арганізаваны тур у Італію: 3 дні ў Рыме і 12 дзён на моры. Усё ішло па плане роўна да апошняга дня. Проста перад ад'ездам у іх скралі пашпарты. Падрабязнасцямі гісторыі з «Анлайнерам» падзялілася дырэктарка кампаніі «Смайл Хаўс», якая арганізоўвала тур. Алена ў гэтай паездцы была адной з суправаджаючых групы.

«Усё адбылося не тое што ў апошні дзень — у апошнія паўгадзіны. Калі мы выязджалі з гатэля, аўтобус спыніўся крыху воддаль. Ва ўсіх па два чамаданы, ручная паклажа, пачалася сапраўдная мітусня. Хлопчыкі дапамагалі дзяўчынкам з рэчамі, хтосьці згубіў карту ад нумара… І аказалася, пакуль мы з усім гэтым разбіраліся, нейкая жанчына выцягнула папку з пашпартамі з сумкі — гэта мы потым па камерах убачылі. Напэўна. думала, што там грошы, але яны якраз засталіся некранутымі».

Алена прызнаецца, што за 11 гадоў працы з дзіцячымі групамі яна падрыхтавалася да любых непрадбачаных абставін. Таму пачала дзейнічаць аператыўна — адразу ж звязалася з пасольствам Беларусі ў Італіі. І замест аэрапорта турысты — усяго 24 чалавекі — адправіліся туды.

Некаторыя ўдзельнікі групы былі паўналетнімі, іншыя падарожнічалі разам з бацькамі, таму пашпарты засталіся ў іх на руках — частка групы змагла паляцець сваім рэйсам.

Месца адпачынку групы

«У пасольстве нас ужо чакалі, вельмі цёпла і па-добраму прынялі. І галоўнае — зрабілі ўсё, каб у максімальна кароткія тэрміны аформіць новыя дакументы (у гэтым выпадку выдаецца пасведчанне на вяртанне). Натуральна, у мяне былі копіі дакументаў на кожнае дзіця, дазволу ад бацькоў. Гэта вельмі спрасціла працэс. Засталося толькі зрабіць фота.

Дзеці павячэралі проста ў пасольстве, ад чаго былі ў поўным захапленні. А яшчэ ад таго, што яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, хоць і ў Італіі. Быў цэлы шквал пытанняў», — усміхаецца кіраўніца турфірмы.

Пераначавала група ў гатэлі непадалёк ад амбасады, а ўжо наступнай раніцай змагла выехаць у аэрапорт — усю ноч Алена займалася купляй квіткоў. Не абышлося без прыгод і тут — то не праходзілі карты, то не паспявалі ўсіх зарэгістраваць, — але ў выніку ўсе падлеткі шчасліва вярнуліся дадому. І нават не прапусцілі ніводнага дня вучобы.

Усе дадатковыя выдаткі турфірма ўзяла на сябе.

Каментары

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць