Свет3333

Абарыгены Андаманскіх выспаў не аддаюць цела забітага імі місіянера

Паліцыянты не змаглі вывезці з Андаманскіх выспаў у Бенгальскай затоцы цела грамадзяніна ЗША Алена Чау, забітага абарыгенамі. Як паведамляе тэлеканал NDTV, паліцэйская каманда на лодцы падышла ў суботу да Паўночнага Сентынельскага вострава на адлегласць прыкладна 400 метраў, але была сустрэтая групай тубыльцаў, узброеных лукамі і стрэламі, і вырашыла не ўступаць у канфлікт.

Грамадзянін ЗША Джон Ален Чау быў забіты 17 лістапада прадстаўнікамі племя, якое насяляе Паўночны Сентынельскі востраў. Усяго на Андаманах жывуць дзевяць астраўных плямёнаў, сентынельцы — самыя закрытыя ад свету, іх колькасць ацэньваецца ўсяго ў 40-150 чалавек. Гэтыя людзі не дазваляюць староннім прыходзіць на іх тэрыторыю і рашуча супрацівяцца любым спробам кантактаў з імі. Закон забараняе наведваць плямёны астраўных народаў без спецыяльнага дазволу.

Сямёра мясцовых рыбакоў пагадзіліся за грошы ў парушэнне заканадаўства перавезці 27-гадовага амерыканца на востраў. Рыбакі затрыманыя, яны паведамілі, што бачылі, як абарыгены забілі Чау стрэламі і потым закапалі яго цела ў прыбярэжным пяску. Як вынікае з дзённіка Чау, які той пакінуў рыбакам, амерыканец збіраўся прапаведаваць абарыгенам хрысціянства, пры гэтым ён не быў прафесійным святаром.

Паліцыя індыйскіх Андаманскіх выспаў цяпер праводзіць кансультацыі з прафесійнымі антраполагамі, каб даведацца пра асаблівасці пахавальнага рытуалу сентынельцаў, якія забілі Чау. Праваахоўнікі разлічваюць, што гэта можа дапамагчы знайсці бяспечную, і для паліцыі, і для тубыльцаў магчымасць эвакуацыі яго цела.

Чытайце: Ізаляванае племя на індыйскім востраве забіла амерыканскага прапаведніка

Каментары33

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі3

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі3

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць