Грамадства158158

Мітрапаліт Павел: Баптысты як цыганы — агітуюць, пакуль не аббяруць чалавека ВІДЭА

Мітрапаліт Павел адзначыўся чарговымі вогненнымі выказваннем. Рэзанансныя заявы ён зрабіў у эфіры праграмы «Гутаркі з уладыкам Паўлам», якая выйшла 24 лістапада.

Пытанне пра баптыстаў нібыта задаў глядач перадачы. Маўляў, яго суседзі — баптысты. Дык як да іх ставіцца, як да хрысціян ці як да сектантаў?

У адказ Павел распавёў, што ў гады яго жыцця ў Карагандзе вакол «было вельмі шмат сектантаў — і баптыстаў, і евангелістаў».

«Быццам бы ўсё было нармальна, працавалі людзі, вучыліся, але як толькі яны прыходзяць, заводзяць свае размовы — гэта нешта становіцца страшнае, настолькі надакучліва… Галоўнае ў іх жыцці — місія, яны місіянерствуюць, хочуць усіх навярнуць у сваю секту, — сказаў мітрапаліт. —

Іх падрыхтоўка з самага ранняга ўзросту ідзе ў гэтым напрамку. Яны вядуць не пропаведзь, а прапаганду. Дзяўбуць у адно месца пастаянна і проста ні аб чым нельга гаварыць… Асабліва калі яны ўдвух прышлі!.. Ведаеце, як цыганы. Агітуюць, пакуль не аббяруць чалавека».

Павел таксама заклікаў не размаўляць з баптыстамі пра веру.

«Мы не супраць гэтых людзей. Працуеце — і працуйце. Калі вучыцеся ў нейкай навучальнай установе, не звяртайце ніякай увагі, якога яны веравызнання. Але як толькі будзе заведзеная гутарка пра веру, то адразу кажыце: «Стоп! Пра веру размаўляць не будзем, — параіў мітрапаліт Павел. — Прыйшоў папрасіць хлеба, солі — калі ласка. Але пра веру — прабачце, я праваслаўны, з вамі ні пра што не хачу гаварыць. Добрага яны нічога не скажуць, будуць агітаваць перайсці ў сваю секту».

Каментары158

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю18

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю18

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць