Вызвалены Зміцер Паліенка перастаў хадзіць на абавязковыя лекцыі ў міліцыі — і на яго зноў завялі справу

Змітра Паліенку затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі ў міліцыю.
Месяц таму актывіст, якога некаторыя праваабаронцы лічылі палітвязнем, быў вызвалены з калоніі. Паліенка распавядаў »Новаму часу», што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе дакументы.
Калі актывіст перастаў хадзіць на лекцыі, яго завезлі ў Гарадскі адзел міліцыі. Там на яго склалі два пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Паліенка паведаміў праваабаронцам «Вясны», што «у пратаколах адлюстравана адно і тое ж: што не хадзіў на лекцыі без паважлівых прычынаў і быў апавешчаны аб наступствах».
Суд адбудзецца 6 снежня.
Каментары