Здарэнні99

Трылер у Барысаўскім раёне: мужчына стрэліў у знаёмага і схаваўся ў лесе. На ногі паднялі ўсю міліцыю раёна і суседзяў

Пошукі вяліся ўсю ноч.

У Барысаўскім раёне затрымалі мужчыну, які стрэліў у чалавека і схаваўся ў лесе. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Паведамленне ў міліцыю паступіла 29 лістапада ў 23.40. 27-гадовы жыхар вёскі Аздзяцічы паведаміў, што ў яго стралялі і ён паранены. Страляў знаёмы — 40-гадовы жыхар суседняга Дроздзіна. На месца неадкладна выехала кіраўніцтва Барысаўскага РУУС, былі накіраваныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку, следча-аператыўная група.

Ужо на месцы высветлілася, што стралок разам са зброяй схаваўся ў лесе. Быў уведзены спецыяльня план «Сірэна». На ногі паднялі асабісты склад раённага ўпраўлення, да пошукаў былі падключаныя супрацоўнікі міліцыі найбліжэйшых раёнаў.

На месца падзей выехалі супрацоўнікі абласнога АМАПа, курыраваў аперацыю начальнік УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Кавальчук», - распавялі ва УУС.

З супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС і АМАП аператыўна сфармавалі пошукавыя групы. Аналіз дазволіў вызначыць месцы магчымага з'яўлення ўзброенага злачынцы — у першую чаргу звярталася ўвага на найбліжэйшыя населеныя пункты, закінутыя дамы, сельхгаспабудовы. На аўтадарогі раёна накіравалі узмоцненыя патрулі ДАІ.

Стралка шукалі ў лесе і ў найбліжэйшай мясцовасці. З супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС і АМАП аператыўна сфармавалі пошукавыя групы. 

У выніку ён быў затрыманы на золку адной з засадных груп з супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Барысаўскага РУУС. «Яна размяшчалася ля аднаго з меркаваных выхадаў мужчыны з лесу. Зламыснік супраціву не аказваў. Зброі пры ім не было.

Затрыманы паведаміў, што схаваў стрэльбу ў адным з закінутых дамоў непадалёк ад месца жыхарства. 

Паводле папярэдніх звестак, прычынай здарэння быў зацяжны канфлікт на бытавой глебе паміж фігурантам і яго знаёмым. Акрамя таго, дадатковым каталізатарам магло стаць ужыванне алкаголю. Па наяўнай інфармацыі, вясковец перад тым як адправіцца на разборкі выпіў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах43

Прэм'ер Літвы: Пацяплення ў адносінах з Беларуссю я не бачу, і для гэтага няма прычын1

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?95

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі11

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!23

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць