Мінск будзе дамагацца атрымання ад Масквы кампенсацыі па падатковаму манеўру

Беларусь у ходзе перамоваў па падатковым манеўры будзе настойваць на выкананні Расійскай Федэрацыяй дамоўленасцей у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Пра гэта заявіў у чацвер журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, піша ТАСС.
«Мы павінны дабіцца таго, каб былі выкананы дамоўленасці Еўразійскага эканамічнага саюза», — адзначыў віцэ-прэм'ер.
Ляшэнка сказаў, што ў выпадку невыканання расійскім бокам дамоўленасцей у рамках ЕАЭС беларускі бок гатовы выслухаць прапановы Расіі па іншых механізмах кампенсацыі. Паводле яго слоў, усё вырашыцца да канца года. Віцэ-прэм'ер нагадаў аб запланаванай на 25 снежня сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін у Маскве.
Ляшэнка адзначыў, што выпадку адсутнасці дамоўленасцяў па кампенсацыі ад падатковага манеўру Беларусь «будзе жыць у тых умовах, якія ёсць». «Наша справа — прамысловага блока - праца над выдаткамі і праца ў фактычна існуючых умовах. <…> Але тэму пошуку кампенсацыі мы не пакінем», — сказаў віцэ-прэм'ер.
Адказваючы на пытанне аб магчымых адэкватных кроках Мінска ў адказ на нежаданне Масквы кампенсаваць страты ад падатковага манеўру віцэ-прэм'ер заявіў: «Ці ўбачым, жыццё пакажа».
-
У эканамічным плане сярэднестатыстычны беларус цяпер жыве лепш, чым 6 гадоў таму, а немец — не. Як такое магчыма?
-
Беларускія дальнабоі ў Еўропе: гарачая дыскусія ў сацсетках пра тое, у якой краіне яны зарабляюць найбольш і маюць найлепшыя ўмовы працы
-
Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту
Каментары