Свет44

Турцыя хоча перадаць С-400 у ЗША для вывучэння

Каб кантраляваць урон, што можа быць нанесены Анкары купляй С-400, турэцкі бок прапанаваў даць шанец амерыканскім спецыялістам вывучыць набытыя ў Расіі ракетныя сістэмы, высветліла інфармагенцтва Bloomberg.

У Турцыі дапусцілі, што набытыя ў Расіі зенітныя ракетныя сістэмы (ЗРК) С-400 будуць перададзеныя для вывучэння амерыканскім спецыялістам. Пра гэта Bloomberg распавялі дзве знаёмыя з абмеркаваннем пытання крыніцы. Гэта, як мяркуюць у Анкары, дазволіць турэцкім уладам кантраляваць урон ад куплі ўзбраення ў Масквы, тлумачаць суразмоўцы агенцтва.

Падобную ідэю Турцыя, па іх словах, вылучыла «ў апошнія тыдні». Згодна з ёй, «шанец вывучыць якія-небудзь С-400, набытыя ў Расіі», можа з'явіцца ў амерыканскіх тэхнікаў. Астатніх дэталяў гэтай ініцыятывы крыніцы не прыводзяць. Пры гэтым Bloomberg адзначае, што сітуацыя развіваецца на фоне пагроз амерыканскіх уладаў увесці ў дачыненні Анкары санкцыі, а таксама здзелкі, якая рыхтуецца паміж ЗША і Турцыяй па продажы апошняй амерыканскіх ЗРК Patriot.

Аб прапанове прадаць Анкары свае сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны (вытворца — амерыканскія ваенна-прамысловыя кампаніі Raytheon Co. і Lockheed Martin Corp.) на суму $3,5 мільярда Дзярждэпартамэнт ЗША апавясціў кангрэс напярэдадні. У Белым доме, як удакладняе Bloomberg, магчымую здзелку каментаваць адмовіліся. Комплексы Patriot, як мяркуюць у амерыканскім знешнепалітычным ведамстве, павялічаць абарончыя магчымасці турэцкай арміі, а таксама саюзнікаў па НАТА.

У Крамлі, рэагуючы на ​​падобную інфармацыю, заявілі, што пастаўкі Турцыі амерыканскага ЗРК Patriot на пагадненне па С-400 не паўплываюць. Кантракт паміж Масквой і Анкарой быў складзены ў снежні мінулага года, супраць яго выступалі ў Вашынгтоне. Кіраўнік турэцкага МЗС Меўлют Чавушаглу тым не менш пасля заявіў, што гэтая здзелка з'яўляецца «вырашанай справай» і не можа быць адменена. Мяркуецца, што Анкара набудзе ў Масквы чатыры дывізіёны ЗРК С-400 на суму $2,5 мільярда.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі20

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ26

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі20

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць