Улада3636

Па БТ паказалі Лукашэнку з сабачкам ФОТА

А яшчэ ў яго жывуць тры каты.

Кадр з відэа

У Лукашэнкі жывуць тры каты і некалькі сабак, а сам ён вельмі любіць жывёл і прыроду. Пра гэта прэс-сакратар Наталля Эйсмант распавяла ў эфіры вячэрняга шоу «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Tut.by.

Наталля Эйсмант паказала здымак з асабістага архіва кіраўніка краіны — на ім Аляксандр Лукашэнка абдымае сабаку.

Скрыншот

«У гэтым кадры ўвесь кіраўнік дзяржавы. Ён праўда любіць прыроду, усё жывое. Гэтыя кадры зробленыя ў Александрыі. І тут відаць, што гэта абсалютна натуральны, не пастановачны кадр. Гэта нейкі сабака, не прэзідэнцкі, які падбег і пацягнуўся да прэзідэнта. Ён быў вельмі ласкавы і спагадлівы», — распавяла Эйсмант.

Яна таксама паведаміла, што ў Лукашэнкі дома жывуць тры каты, але адзін з іх — Нема, ужо стаў публічнай персонай.

«Мы не раз яго здымалі нават у нашых рэпартажах, калі прэзідэнт запрашае да сябе дадому сваіх калегаў, з якімі асабліва блізкія і цёплыя адносіны. Там вы можаце заўважыць такога вельмі каларытнага рудага ката. Яго завуць Нема. Два астатнія хаваюцца, а гэты кот лезе ў кадр», — распавяла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Раней сам Лукашэнка распавядаў, што ў яго ў рэзідэнцыі жывуць не толькі каты.

«У мяне вельмі шмат жывёл. Страусы — трое, індакачкі, качкі, 25 гусянятаў — да новага года дару людзям, куры кітайскія, куры звычайныя нясушкі, індыкі — штук 10. Трусоў было 70, зараз раздаў людзям, пакінуў толькі тых, якіх стрыгуць, бо забіваць труса для мяне гэта немагчыма (не дай Бог, каб дзеці ўбачылі). Засталося, можа, трусаў дваццаць. 10 кароў, 10 коз, 15 авечак і 7 або 8 коней, 4 сабакі - лабрадор, аўчарка і дзве лайкі. Усе падораныя», - распавядаў Лукашэнка.

Каментары36

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць