Улада

Візіт Дамы

У Мінск прылятае прадстаўніца Еўракамісара ў пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі Хаўера Саланы.

У Мінск прылятае прадстаўніца Еўракамісара ў пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі Хаўера Саланы Хельга Шміт.

Менавіта яна вядзе непасрэдныя перамовы з кіраўніцтвам Беларусі наконт паляпшэння стасункаў з Еўрасаюзам. Хельга Шміт — галоўная асоба ад Бруселя на перамовах у Мінску. Ейны прыезд пройдзе ў рамках чарговага працоўнага візіту.

Сп‑ня Шміт традыцыйна выслухае два бакі: уладу і апазіцыю.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сёння таксама запрошаны на размову:

«Гэта адкладзеная паездка. Яна планавалася раней. Але такім чынам, відаць, Мінску далі зразумець, што калі з яго боку не будзе нейкіх, хоць маленькіх, крокаў, то высокія чыноўнікі з Еўропы не будуць сюды спяшацца. (…)

Не думаю, што яна едзе віншаваць з Новым годам і Калядамі беларускіх чыноўнікаў.
Відаць, сітуацыя набліжаецца да таго, што патрэбна фармуляваць вельмі выразна і ясна парадак дня, які трэба абмяркоўваць. І які стаіць у парадку ўзаемаадносінаў Еўропы і Беларусі».

Беларускія ўлады таксама рыхтуюцца да гэтага візіту. Прынамсі 12 снежня Палата прадстаўнікоў адзінагалосна ратыфікавала пагадненне паміж Беларуссю і Еўракамісіяй аб прадстаўніцтве Еўрапейскай камісіі ў Беларусі, а таксама аб прывілеях і імунітэце для яго. Дэпутаты рабілі гэта ўжо другі раз. Упершыню — яшчэ 17 чэрвеня, і тады пагадненне ратыфікавалі дэпутаты папярэдняга складу. Аднак Савет Рэспублікі — таксама папярэдняга складу — вярнуў дакумент у Палату. Таму дэпутаты вымушаныя вярнуцца да пагаднення паўторна.

Дэпутат Валянціна Лявоненка з міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў патлумачыла гэта так:

«Беручы пад увагу тэндэнцыю да ўсталявання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі еўрапейскага рэгіёну і патрэбу ў ратыфікацыі гэтага пагаднення, наша камісія паўторна разгледзела дакумент. Мы рэкамэндуем Палаце прадстаўнікоў яго прыняць».

А на пытанне, ці не атрымаецца так, што Савет Рэспублікі зноў верне пагадненне ў Палату прадстаўнікоў, сп‑ня Лявоненка запэўніла:

«Да тэксту пагаднення заўвагаў няма. Праблема была ў тым, што чальцам Савета Рэспублікі быў патрэбны час, каб удакладніць некаторыя пытанні».

Палітоляг Ігар Лялькоў таксама ўпэўнены, што гэтым разам верхняя палата Нацыянальнага сходу не будзе вяртаць пагадненне:

«Вядома, што за гэты час выйшаў указ Лукашэнкі, у якім таксама абгаворваюцца прывілеі для прадстаўніцтва Еўракамісіі і ўвогуле пэўныя льготы для сумесных праграмаў Еўрасаюза з Беларуссю.

Я думаю, што паўторная ратыфікацыя і ўпэўненасць, што Савет Рэспублікі не будзе вяртаць гэты дакумент, якраз і звязаная з удакладненнем пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць